Перайсьці да зьместу

Чыгуначная катастрофа пад Уфой

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чыгуначная катастрофа пад Уфой
Краіна Расея
Месца перагон Аша — Улу-Цяляк у ненаселеннай мясцовасьці
Тып катастрофы крушэньне цягнікоў
Прычына выбух газападобнай сумесі шырокіх фракцый лёгкіх вуглевадародаў
Дата 2 чэрвеня 1989
Час 01:14 (+2 МСК, +5 GMT)
Наступствы
Загінулі 575-645 чалавек
Параненыя больш за 623 чалавек
Пацярпелі 623
Каардынаты 54°56′53″ пн. ш. 57°05′23″ у. д. / 54.94806° пн. ш. 57.08972° у. д. / 54.94806; 57.08972Каардынаты: 54°56′53″ пн. ш. 57°05′23″ у. д. / 54.94806° пн. ш. 57.08972° у. д. / 54.94806; 57.08972
Чыгуначная катастрофа пад Уфой на мапе Расеі
Чыгуначная катастрофа пад Уфой
Чыгуначная катастрофа пад Уфой
Чыгуначная катастрофа пад Уфой

Чыгу́начная катастрофа пад Уфой — найбуйнейшая ў гісторыі Расеі й СССР чыгуначная катастрофа, якая адбылася 4 чэрвеня (3 чэрвеня паводле маскоўскага часу) 1989 году ў Іглінскім раёне Башкірскай АССР за 11 км ад гораду Аша (Чалябінская вобласьць) на перагоне Аша — Улу-Цяляк. У момант сустрэчнага праходжаньня двух пасажырскіх цягнікоў № 211 «Новасыбірск — Адлер» і № 212 «Адлер — Новасыбірск» адбыўся магутны выбух воблака лёгкіх вуглевадародаў, якія ўтварыўся ў выніку аварыі на трубаправодзе «Сыбір — Урал — Паволжа», што праходзіць побач. Загінулі 575 чалавек[1] (паводле іншых дадзеных 645[2]), зь іх 181 — дзеці, параненыя больш за 600 чалавек.

На трубе прадуктаправоду «Сыбір — Урал — Паволжа», па якім транспартавалі шырокую фракцыю лёгкіх вуглевадародаў (звадкаваную газабэнзінавую сумесь), утварылася вузкая шчыліна даўжынёй 1,7 м. Праз працёк трубаправоду і асаблівыя ўмовы, газ назапасіўся ў нізіне, па якой за 900 м ад трубаправоду праходзіла Транссыбірская магістраль, перагон Улу-Цяляк — Аша Куйбышаўскай чыгункі, 1710-ы кілямэтар магістралі, за 11 км ад станцыі Аша.

Прыкладна за тры гадзіны да катастрофы прыборы паказалі падзеньне ціску ў трубаправодзе. Аднак замест таго, каб шукаць уцечку, дзяжурны пэрсанал толькі павялічыў падачу газу для аднаўленьня ціску. У выніку гэтых дзеяньняў праз амаль двухмэтровую расколіну ў трубе пад ціскам выцекла значная колькасьць прапану, бутану ды іншых лёгкаўзгаральных вуглевадародаў, якія назапасіліся ў нізіне ў выглядзе «газавага возера». Узгараньне газавай сумесі магло адбыцца ад выпадковай іскры або цыгарэты, выкінутай з акна цягніка, які праходзіў.

Машыністы цягнікоў, якія праходзілі перагон раней, папярэджвалі цягніковага дыспэтчара ўчастку, што на перагоне моцная загазаванасьць, але гэтаму не надалі значэньня.

4 чэрвеня 1989 году а 01:15 паводле мясцовага часу ў момант сустрэчы двух пасажырскіх цягнікоў прагрымеў магутны аб’ёмны выбух газу і ўспыхнуў гіганцкі пажар.

У цягніках № 211 «Новасыбірск — Адлер» (20 вагонаў, лякаматыў ВЛ10-901) і № 212 «Адлер — Новасыбірск» (18 вагонаў, лякаматыў ЧС2-689) знаходзілася 1284 пасажыры (у тым ліку 383 дзіцяці) і 86 сяброў цягніковых і лякаматыўных брыгадаў. Ударнай хваляй са шляхоў было скінута 11 вагонаў, зь іх 7 згарэлі ўшчэнт. Астатнія 27 вагонаў абгарэлі звонку і выгаралі ўнутры. Паводле афіцыйных дадзеных 575 чалавек загінула (па іншых дадзеных — 645), у тым ліку дзевяць хакеістаў каманды «Трактар-73»[3]; 623 сталі інвалідамі, атрымаўшы цяжкія апёкі і цялесныя пашкоджаньні. Дзяцей сярод загінулых — 181.

Выбух вялікага аб’ёму газу, разьмеркаванага ў прасторы, меў характар аб’ёмнага выбуху. Магутнасьць выбуху была ацэненая ў 250—300 тон трынітраталюолу[4]. Паводле іншых ацэнак, магутнасьць аб’ёмнага выбуху[5] магла даходзіць да 12 кілятонаў ТНТ, што параўнальна з магутнасьцю ядзернага выбуху ў Хірасіме (16 кілятонаў). Ёсьць сьцьвярджэньні, што выбух выклікаў спрацоўваньне сыгналу трывогі сыстэмы супрацьпаветранай абароны паўночнаамэрыканскага кантынэнту (НОРАД).

Сіла выбуху была такая, што ўдарнай хваляй выбіла шкло ў горадзе Аша, разьмешчаным за 11 км ад месца здарэньня. Слуп дыму быў бачны больш чым за 100 км. Разбурана 350 м чыгуначных шляхоў, 17 км паветраных лініяў сувязі. Пажар, які ўзьнік пры выбуху, ахапіў тэрыторыю каля 250 га.

Выбухам былі пашкоджаныя 37 вагонаў і 2 электравозы, зь іх 7 вагонаў — да ступені выключэньня з інвэнтару, 26 — выгаралі знутры. Узьдзеяньне ўдарнай хвалі прывяло да сходу 11 вагонаў. На адхоне землянога палатна ўтварылася адкрытая падоўжная шчыліна шырынёй ад 4 да 40 см, даўжынёй 300 м. Былі разбураныя і выведзеныя з ладу: рэйка-шпальныя краты — на працягу 250 м; кантактная сетка — на працягу 3000 м; уздоўжная лінія электразабесьпячэньня — на працягу 1500 м; сыгнальная лінія аўтаблякіроўкі — 1700 м; 30 апор кантактнай сеткі. Даўжыня фронту полымя склала 1500—2000 м. Кароткачасовы ўздым тэмпэратуры ў раёне выбуху дасягаў больш за 1000 °C. Зарыва было відаць за дзясяткі кілямэтраў.

Месца катастрофы разьмешчана ў цяжкадаступным маланаселеным раёне. Аказаньне дапамогі было вельмі абцяжарана гэтай акалічнасьцю. На месцы было выяўлена 258 трупаў, 806 чалавек атрымалі апёкі і траўмы рознай ступені цяжкасьці, зь іх 317 памерлі ў бальніцах. Усяго загінула 575 чалавек, траўмавана — 623.

Будаўніцтва нафтаправоду «Заходняя Сыбір — Урал — Паволжа» дыямэтрам 720 мм і даўжынёй 1852 км было санкцыянавана пастановай Савету Міністраў СССР № 20451 ад 19 студзеня 1981 году й даручана Міннафтапраму і Мінгазбуду. Згодна з пастановай, першая чарга нафтаправоду павінная была быць уведзеная ў лад у 1983—1984 гг., але кіраўніцтва міністэрства нафтавай прамысловасьці прыняло рашэньне перапрафіляваць ўжо амаль гатовы нафтаправод ў прадуктаправод. Давялося тэрмінова ўнесьці ў першапачатковы праект зьмены, зьвязаныя з асаблівымі патрабаваньнямі бясьпечнай транспартоўкі звадкаванага газу. Тэхнічнымі правіламі забаронена транспартаваць звадкаваны газ пад ціскам па трубаправодах дыямэтрам звыш 400 мм, аднак пры перапрафіляваньні гэта патрабаваньне было праігнаравана.

Траса прадуктаправоду ў 14 месцах перасякала чыгункі, у тым ліку, у чатырох месцах — электрафікаваныя. Сярод іх — транскантынэнтальная транссыбірская магістраль зь вялікім грузапатокам. Траса прадуктаправоду на працягу 273 км небясьпечна збліжалася (бліжэй чым на 1 км) з чыгункамі, а таксама праходзіла блізка да ўральскіх гарадоў Міньяр, Вусьць-Катаў, Златавуст і Крапачова.

Пасьля аварыі пад Ашой прадуктаправод не аднаўляўся і быў ліквідаваны.

Афіцыйная вэрсія сьцьвярджае, што ўцечка газу з прадуктаправоду стала магчымай праз пашкоджаньні, нанесеныя яму каўшом экскаватару пры яго будаўніцтве ў кастрычніку 1985 году, за чатыры гады да катастрофы. Уцечка пачалася за 40 хвілінаў да выбуху.

Паводле іншай вэрсіі, прычынай аварыі стала каразійнае ўзьдзеяньне на зьнешнюю частку трубы электрычных токаў ўцечкі, так званых «блукаючых токаў» чыгункі. За 2-3 тыдні да выбуху ўтварыўся мікрасьвішч, затым, у выніку астуджэньня трубы ў месцы пашырэньня газу зьявілася расколіна, якая разрасталася ў даўжыню. Вадкі кандэнсат насычаў глебу на глыбіні траншэі, не выходзячы вонкі, і паступова спускаўся дадолу па адхоне чыгункі.

Пры сустрэчы двух цягнікоў, магчыма ў выніку тармажэньня, паўстала іскра, якая спрычыніла дэтанацыю газу. Але хутчэй за ўсё прычынай дэтанацыі газу зьявілася выпадковая іскра з-пад пантографу аднаго зь лякаматываў.

Існуе тэорыя змовы, што дадзеная катастрофа нібыта зьяўляецца адной з многіх тэхнагенных катастрофаў у апошнія гады існаваньня СССР, зьвязаных зь дзейнасьцю амэрыканскіх спэцслужбаў, якім была пастаўлена задача максымальна дэстабілізаваць абстаноўку ў СССР. У якасьці абгрунтаваньня прыводзіцца кніга Томаса Рыда[6] — былога галоўнакамандуючага ВПС ЗША, які ўваходзіў пры Рэйгане у склад Рады нацыянальнай бясьпекі ЗША. У кнізе апісваецца апэрацыя ЦРУ ЗША па выбуху газаправоду ў СССР у 1982 годзе, аднак, ніякіх довадаў на карысьць таго, што да выбуху газаправоду пад Уфой датычныя спэцслужбы замежных дзяржаваў, у кнізе не зьмяшчаецца.

Старшынём камісіі па расьсьледаваньні Ўфімскага выбуху быў прызначаны намесьнік Старшыні Савету Міністраў СССР Г. Г. Вядзернікаў.

Шэсьць гадоў працягвалася судовае разьбіральніцтва, было прад’яўленае абвінавачваньне дзевяці службовым асобам, двое зь іх падлягалі амністыі. Сярод астатніх — начальнік будаўніча-мантажнага ўпраўленьня трэсту «Нефтепроводмонтаж», прарабы, іншыя канкрэтныя выканаўцы. Абвінавачваньні прад’яўляліся па артыкуле 215, частка ІІ Крымінальнага кодэксу РСФСР. Максымальная мера пакараньня — пяць гадоў пазбаўленьня волі.

Была створана Асацыяцыя пацярпелых і сваякоў загінулых пад Ашой.

У 1992 годзе на месцы трагедыі быў збудаваны васьмімэтровы мэмарыял. Штогод каля помніку ахвярам катастрофы праходзяць жалобныя мітынгі.

У 2004 годзе на заданьне ААТ «Газпром» была распрацаваная і прайшла ведамасныя выпрабаваньні сыстэма кантролю пераходаў магістральных трубаправодаў праз дарогі, прызначаная для маніторынгу паказьнікаў бясьпекі пераходаў. Ад 2005 году дадзенымі сыстэмамі вядзецца плянамернае абсталяваньне найбольш адказных пераходаў магістральных газаправодаў праз дарогі.

У 2009 годзе ў пасажырскім вагонным дэпо станцыі Новасыбірск-Галоўны ў дзень дваццацігодзьдзя трагедыі адкрыты помнік ахвярам катастрофы.

Празь некалькі гадоў на месцы трагедыі быў узьведзены манумэнт. Башкірскае аддзяленьне Куйбышаўскай чыгункі пабудавала новы прыпыначны пункт — плятформу 1710 кілямэтар. Усе электрычкі, якія йдуць з Уфы на Ашу і Сімскую, робяць тут прыпынак. Ля падножжа манумэнту ляжаць некалькі маршрутных дошак з вагонаў цягніку «Адлер — Новасыбірск».

Сведчаньні відавочцаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Генадзь Вярзян, жыхар Ашы (11 кілямэтраў ад выбуху):

А другой гадзіне ночы паводле мясцовага часу з боку Башкартастану ўзьнялося яркае зарыва. Слуп агню ўзьляцеў дагары на сотні мэтраў, затым дакацілася выбуховая хваля. Ад грукату ў некаторых дамах вылецелі шыбы.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
Во втором часу ночи по местному времени со стороны Башкирии взметнулось яркое зарево. Столб огня взлетел вверх на сотни метров, затем докатилась взрывная волна. От грохота в некоторых домах вылетели стёкла.

Сьвятлана Шаўчэнка, намесьнік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай працы школы №107[7]:

Хлапчукі нашыя ў тую ноч ня спалі. Гэта быў першы вечар, калі яны жартавалі, гаманілі. Нашая настаўніца Ірына Міхайлаўна Стрэльнікава якраз абыходзіла вагон і сказала: «Хлопцы, ужо гадзіна ночы, а вы ўсё ня сьпіце…». А яны на трэціх паліцах разьмясьціліся, ім усім хацелася ў адным купэ ехаць. Калі грымнула, дах зьнесла — іх выкінула. Гэта іх і выратавала.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
Мальчишки наши в ту ночь не спали. Это был первый вечер, они шутили, болтали. Наша учительница Ирина Михайловна Стрельникова как раз обходила вагон и сказала: «Ребята, уже час ночи, а вы всё не спите…». А они на третьих полках разместились, им всем хотелось в одном купе ехать. Когда грохнуло, крышу снесло — их выбросило. Это их и спасло.

Аляксей Гадок, у 1989 годзе першы намесьнік начальніка пасажырскай службы Паўднёва-Ўральскай чыгункі:

Калі мы абляталі месца аварыі, было такое ўражаньне, што напалм нейкі прайшоў. Ад дрэваў засталіся чорныя калы, як быццам іх абадралі ад кораня да верхавіны. Вагоны былі раскіданыя, раскіданыя…

Трэба ж такому здарыцца — цягнік, які йшоў з Новасыбірску, на 7 хвілінаў спазьняўся. Прайдзі ён своечасова або сустрэнься яны ў іншым месцы — нічога б ня здарылася. Трагедыя ў чым — у момант сустрэчы ад тармажэньня аднаго з саставаў прайшла іскра, там у нізінцы назапасіўся газ і адбыўся імгненны выбух. Такі лёс. І бязладнасьць нашая, вядома…

Я працаваў на месцы аварыі, разам з КДБ і вайскоўцамі, вывучалі прычыны катастрофы. Ужо да канца дня, 5 чэрвеня, мы ведалі, што гэта ніякая не дывэрсія, гэта дзікая выпадковасьць… Сапраўды, пах газу адчувалі і жыхары найбліжэйшай вёскі, і нашыя машыністы… Як паказала праверка, навала газу ішла там на працягу 20-25 дзён. І ўвесь гэты час там ішлі цягнікі! Што тычыцца прадуктаправоду, высьветлілася, што там не вялося ніякага кантролю, нягледзячы на тое, што адпаведныя службы абавязаны рэгулярна сачыць за станам трубы. Пасьля гэтай катастрофы зьявілася інструкцыя для ўсіх нашых машыністаў: адчуўшы пах газу — тут жа папярэджваць і спыняць рух цягнікоў, да высьвятленьня акалічнасьцяў. Патрэбны быў такі страшны ўрок…

Арыгінальны тэкст  (рас.)
Когда мы облетали место аварии, было такое впечатление, что напалм какой-то прошёл. От деревьев остались чёрные колья, как будто их ободрали от корня до верхушки. Вагоны были разбросаны, раскиданы…

Надо же такому случиться — поезд, который шёл из Новосибирска, на 7 минут опаздывал. Пройди он вовремя или встреться они в другом месте — ничего бы не случилось. Трагедия в чём — в момент встречи от торможения одного из составов прошла искра, там в низинке скопился газ и произошёл мгновенный взрыв. Рок есть рок. И безалаберность наша, конечно...

Я работал на месте аварии, вместе с КГБ и военными, изучали причины катастрофы. Уже к концу дня, 5 июня, мы знали, что это никакая не диверсия, это дикая случайность… Действительно, запах газа чувствовали и жители близлежащей деревеньки, и наши машинисты… Как показала проверка, скопление газа шло там в течение 20—25 дней. И всё это время там шли поезда! Что касается продуктопровода, выяснилось, что там не велось никакого контроля, несмотря на то, что соответствующие службы обязаны регулярно следить за состоянием трубы. После этой катастрофы появилась инструкция для всех наших машинистов: почувствовав запах газа — тут же предупреждать и прекращать движение поездов, до выяснения обстоятельств. Нужен был такой страшный урок...

Уладзіслаў Заграбенка, у 1989 годзе — лекар-рэаніматоляг абласной клінічнай бальніцы:

А сёмай раніцы мы вылецелі зь першым верталётам. Гадзіны тры ляцелі. Куды садзіцца, наогул ня ведалі. Пасадзілі каля цягнікоў. Зьверху я бачыў (малюе) вось такі выразна акрэсьлены круг дыямэтрам прыкладна з кілямэтар, і тырчаць чорныя абрубкі хвояў, як запалкі. Вакол тайга. Ляжаць вагоны, выгнутыя бананападобна. Там верталётаў, як мух. Сотні. Ні хворых, ні трупаў да таго часу не засталося. Вайскоўцы ідэальна папрацавалі: эвакуявалі людзей, трупы зьвезьлі, пагасілі агонь.

Хворых прывозілі на самазвалах, на грузавіках покатам: жывых, ня вельмі жывых, наогул нежывых. У цемры ж грузілі. Сартавалі па прынцыпе ваеннай медыцыны. Цяжка параненых — 100 адсоткаў апёкаў — на траву. Тут ужо не да абязбольваньня, гэта закон: калі аднаму цяжкаму будзеш дапамагаць, ты страціш дваццаць.

Асобна хачу сказаць пра ашынцаў. У кожнага хворага дзяжурыў добраахвотнік, сясьцёр ж столькі не набярэш, і яшчэ была чарга, каб заняць гэтае месца. Яны цягнулі катлеты, бульбу, усё, што параненыя прасілі… Вядома, што гэтым хворым трэба шмат піць. Ды такой колькасьці кампотаў я ўявіць сабе ня мог: усе вокны былі абстаўленыя, уся падлога. Плошча перад корпусам была запоўненая валянтэрамі. Уся Аша паднялася на дапамогу.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
В семь утра мы вылетели с первым вертолётом. Часа три летели. Куда садиться, вообще не знали. Посадили около поездов. Сверху я видел (рисует) вот такой четко очерченный круг диаметром примерно с километр, и торчат чёрные обрубки сосен, как спички. Вокруг тайга. Лежат вагоны, изогнутые бананообразно. Там вертолётов, как мух. Сотни. Ни больных, ни трупов к тому времени не осталось. Военные идеально поработали: эвакуировали людей, трупы увезли, погасили огонь.

Больных привозили на самосвалах, на грузовиках вповалку: живых, не очень живых, вообще неживых. В темноте же грузили. Сортировали по принципам военной медицины. Тяжело раненых — 100 процентов ожогов — на траву. Тут уже не до обезболивания, это закон: если одному тяжёлому будешь помогать, ты потеряешь двадцать.

Особо хочу сказать об ашинцах. У каждого больного дежурил доброволец, сестёр же столько не наберёшь, и ещё была очередь, чтобы занять это место. Они тащили котлеты, картошку, всё, что раненые просили... Известно, что этим больным нужно много пить. Но такого количества компотов я представить себе не мог: все подоконники были уставлены, весь пол. Площадь перед корпусом была заполнена волонтёрами. Вся Аша поднялась на помощь.

Салават Абдулін, бацька загінулай пад Ашой Лены Абдулінай, сустаршыня Асацыяцыі сваякоў загінулых і пацярпелых пад Ашой:

Была там адна дзяўчынка. Узростам падобная на маю дачку. Галавы не было, толькі два зубы зьнізу тырчалі. Чорная, як патэльня. Думаў, па нагах пазнаю, яна ў мяне таньчыла, балерына была, але ног не было па самае тулава. А целам была падобная. Я потым дакараў сябе, можна было і па групе крыві пазнаць, і па ключыцы, яна ў дзяцінстве ламала… У тым стане да мяне гэта не дайшло. А можа, гэта яна была… Неапазнаных «фрагмэнтаў» людзей засталося вельмі шмат.

Сьледзтва па гэтай справе вяла саюзная пракуратура, і ўжо з самага пачатку сьледзтва выйшла на вельмі вядомыя пэрсоны: на кіраўнікоў галіновага праектнага інстытуту, якія зацьвердзілі праект з парушэньнямі, на Дангарана, намесьніка міністра нафтавай прамысловасьці, які сваім указаньнем з прычыны эканоміі сродкаў адмяніў тэлемэтрыі — прыборы, якія кантралююць працу ўсёй магістралі. Я бачыў гэты дакумэнт за яго подпісам. Раней быў верталёт, які аблятаў ўсю трасу, яго таксама адмянілі. Быў абходчык — прыбралі і абходчыка, таксама праз эканомію. А потым сьледзтва чамусьці пераключылася на будаўнікоў: гэта яны няправільна змантыравалі, яны ва ўсім вінаватыя. Будавала гэты прадуктаправод уфімскае ўпраўленьне «Нефтепроводмонтаж». Спачатку прыцягнулі кіраўнікоў, а потым амніставалі, паколькі яны ардэнаносцы, і яны праходзілі толькі як сьведкі. А вінавацілі ва ўсім 7 чалавек: начальніка ўчастку, прараба… «стрэлачнікаў», у агульным.

Арыгінальны тэкст  (рас.)
Была там одна девочка. По возрасту похожа на мою дочь. Головы не было, только два зуба снизу торчали. Чёрная, как сковородка. Думал, по ногам узнаю, она у меня танцевала, балерина была, но ног не было по самое туловище. А телом похожа была. Я потом корил себя, можно было и по группе крови узнать, и по ключице, она в детстве ломала... В том состоянии до меня это не дошло. А может, это она была... Неопознанных «фрагментов» людей осталось очень много. Следствие по этому делу вела союзная прокуратура, и уже с самого начала следствие вышло на весьма именитые персоны: на руководителей отраслевого проектного института, утвердивших проект с нарушениями, на Донгаряна, заместителя министра нефтяной промышленности, который своим указанием, ввиду экономии средств, отменил телеметрию — приборы, которые контролируют работу всей магистрали. Я видел этот документ за его подписью. Раньше был вертолёт, который облетал всю трассу, его тоже отменили. Был обходчик — убрали и обходчика, тоже из экономии. А потом следствие почему-то переключилось на строителей: это они неправильно смонтировали, они во всём виноваты. Строило этот продуктопровод уфимское управление «Нефтепроводмонтаж». Поначалу привлекли руководителей, а потом амнистировали, поскольку они орденоносцы, и они проходили только как свидетели. А обвиняли во всём 7 человек: начальника участка, прораба... «Стрелочников», в общем.
  1. ^ Ночь роковых совпадений (рас.). Газета Коммерсантъ (19 траўня 2010). Праверана 21 чэрвеня 2014 г.
  2. ^ Toll up to 645 in Soviet train blast (анг.) Праверана 21 чэрвеня 2014 г.
  3. ^ Книга памяти (рас.) Праверана 21 чэрвеня 2014 г.
  4. ^ Железнодорожные катастрофы на территории России (рас.). Вести.Ru. Праверана 21 чэрвеня 2014 г.
  5. ^ Катастрофа, которой не было ни до, ни после СССР (рас.). выданьне Свободная Пресса. Праверана 21 чэрвеня 2014 г.
  6. ^ Thomas Reed. At the Abyss: An Insider’s History of the Cold War, ISBN 0-89141-821-0
  7. ^ Катастрофа, которой не знал мир (рас.). газэта "Деловой Урал". Праверана 21 чэрвеня 2014 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]