Чорны дрозд (верш)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 21:20, 4 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Чорны дрозд (па-ангельску: The Darkling Thrush) — верш, напісаны ангельскім празаікам і паэтам Томасам Гардзі 31 сьнежня 1900 і апублікаваны 1 студзеня 1901 году ў газэце The Times.

Верш выказвае думку аб невынішчальнасьці і ўрачыстасьці жыцьця[1]. Першыя радкі пачынаюцца з апісаньня змрочнага і бляклага зімовага краявіду, але журботны тон пераўтвараецца ў яскравую, аптымістычную песьню дразда. У канцы твора, аўтар робіць выснову, што дрозд мае «надзею, тайны сэнс якой, ён ведаў, а я не».

Крыніцы

  1. ^ Л. В. Сидорченко, И. И. Бурова, А. А. Аствацатуров и др. История западноевропейской литературы. XIX век: Англия / Под ред. Л. В. Сидорченко, И. И. Буровой. — СПб: Филологический факультет СПбГУ; Издательский центр «Академия», 2004. — С. 273. — 544 с.

Вонкавыя спасылкі