Перайсьці да зьместу

Чорная Ціса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Чорная Ціса

Чорна Тиса
Чорная Ціса каля сяла Квасы
Чорная Ціса каля сяла Квасы
Агульныя зьвесткі
Выток Паўночна-ўсходні схіл гары Татарука
Вышыня вытоку 1400
Вусьце Ціса
Каардынаты вусьця 48°04′29″ пн. ш. 21°14′41″ у. д. / 48.07472° пн. ш. 21.24472° у. д. / 48.07472; 21.24472Каардынаты: 48°04′29″ пн. ш. 21°14′41″ у. д. / 48.07472° пн. ш. 21.24472° у. д. / 48.07472; 21.24472
Краіны басэйну Украіна
Вобласьці Закарпацкая вобласьць
Даўжыня 49
Плошча басэйну 315 км²
Нахіл воднай паверхні 16 м/км

Чо́рная Ці́са (па-ўкраінску: Чорна Тиса) — рака ва Ўкраінскіх Карпатах, у межах Рахаўскага раёну Закарпацкай вобласьці. Правы прыток Цісы (басэйн Дуная).

Пачатак Чорнай Цісы

Даўжыня ракі складае 19 км, плошча басэйну 315 км². Ухіл ракі складае 16 м/км. Даліна V-вобразная, шырынёй 20-600 м. Абалона выразная толькі на асобных участках, шырынёй 20-200 м. Рэчышча слабазьвілістае, камяністае, шырынёй 10-25 м (больш 40 м каля пасёлку Ясіня), месцамі разгалінаванае, ёсьць шмат парогаў. Выкарыстоўваецца на водазабесьпячэньне, водны турызм, рэкрэацыю. Берага ракі на асобных участках ўмацаваныя. Часам бываюць разбуральныя паводкі.

Бярэ пачатак з крыніцы на вышыні 1400 м, на гары Татарука. Цячэ спачатку на ўсход і паўднёвы ўсход, ніжэй пгт Ясіня — на поўдзень і паўднёвы захад. На паўночна-ўсходняй ўскраіне места Рахаў зьліваецца зь Белай Цісаю, даючы пачатак Цісе.

  • Каталог річок України. / Швець Г. І. — К.: Видавництво Академії наук Української РСР, 1957. — 192 с.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР: Гидрологическая изученность. Том 6. Украина и Молдавия. Выпуск 1. Западная Украина и Молдавия / Под ред. Б. М. Штейнгольца. — Л.: Гидрометеоиздат, 1964. — 245 с.