ЮНІФІЛ
Часовыя сілы ААН у Лібане | |
United Nations Interim Force in Lebanon | |
Разьмяшчэньне ЮНІФІЛ (2018) | |
Абрэвіятура | ЮНІФІЛ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 1978 сакавіка 19 |
Тып | міратворчыя сілы |
Штаб-кватэра | Эн-Накура, Лібан |
Чалец місіі | Генэрал-маёр Арольда Лязара Саэнс |
Матчына кампанія | Рада Бясьпекі ААН |
Сайт | unifil.unmissions.org |
Часо́выя сі́лы ААН у Ліба́не (па-ангельску: United Nations Interim Force in Lebanon, па-арабску: قوة الأمم المتحدة المؤقتة في لبنان, па-габрэйску: כוח האו"ם הזמני בלבנון), скарочана ЮНІФІЛ (анг. UNIFIL, араб. يونيفيل, іўр. יוניפי״ל) — міратворчая місія ААН, створаная 19 сакавіка 1978 рэзалюцыямі Рады Бясьпекі ААН №№425 і 426 з мэтай раззбраеньня Хэзбалы, падтрымкі апэрацый лібанскага войска супраць паўстанцаў і кантрабанды зброі і кантролю выхаду ізраільскіх войскаў зь Лібану.
З часу дзеяньня мандату адбыліся напад Ізраілю ў 1982 року і вывад ізраільскіх войскаў у 2000 року. Пасьля вайны 2006 году Рада бясьпекі ААН пашырыла ЮНІФІЛ і надала яму новыя задачы, сярод якіх і дапамога перамешчаным асобам.
Штороку Рада бясьпекі працягвае мандат ЮНІФІЛ. Паводле стану на 2024 рок ён складаецца з 10 000 міратворцаў з 46 краінаў, якія дапамагаюць лібанскаму войску ахоўваць поўдзень краіны ад «староньніх вайскоўцаў, напрыклад баевікоў Хэзбалы».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каардынаты: 33°10′ пн. ш. 35°23′ у. д. / 33.167° пн. ш. 35.383° у. д.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |