Чаплыгін (горад)
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
| Чаплыгін рас. Чаплыгин | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Расея | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Ліпецкая вобласьць | ||||
| Муніцыпальны раён | Чаплыгінскі | ||||
| Дата заснаваньня | 1638 | ||||
| Горад з | 19 верасьня 1778 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 11 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 140 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 53°14′30″ пн. ш. 39°58′00″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 12 083 чал. (2015) | ||||
| Нацыянальны склад насельніцтва | расейцы, украінцы | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | +7 47475 | ||||
| Паштовы індэкс | 399900 | ||||
| Нумарны знак | 48 | ||||
| Чаплыгін на мапе Расеі Чаплыгін | |||||
Чаплыгін (па-расейску: Чаплыгин) — места ў Расеі, адміністрацыйны цэнтар Чаплыгінскага раёну Ліпецкай вобласьці.
Разьмяшчэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Разьмешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Ліпецкай вобласьці, недалёка ад мяжы з Разанскай вобласьцю, пры ўпадзеньні рэк Ягодная раса і Масковая раса ў раку Станавая раса (правы прыток Варонеж-ракі, басэйн Дона), за 83 км ад Ліпецку. Насельніцтва на 2015 год — 12 083 чал.
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Асноўную долю займае харчовая прамысловасьць, яна прадстаўлена такімі прадпрыемствамі, як ААТ «Чаплыгінмалака», ТАА «Ліпецкі мукамольны завод», ААТ «Чаплыгінскі крухмальны завод» (уваходзіць у групу кампаніяў «Амілка»), ТАА «Хлебакамбінат».Іншыя буйныя прамысловыя прадпрыемствы разьмешчаны на тэрыторыі асаблівай эканамічнай зоны рэгіянальнага ўзроўню прамыслова-вытворчага тыпу «Чаплыгінская». На яе тэрыторыі разьмешчаны завод водозапорнай арматуры аўстрыйскай кампаніі Гаўлэ, завод нямецкага вытворцы машын Ропа, завод па вытворчасьці крапежных вырабаў індывідуальнага прадпрымальніка Ігара Тарасава, завод па зборцы і рамонту нямецкай сельскагаспадарчай тэхнікі кампаніі Горш, завод па вытворчасьці сыстэм кропельнага арашэньня ЗАТ «Новае стагоддзе агратэхналёгіяў».
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чаплыгін называюць «паўночнай брамай» Ліпецкай вобласьці. Ад гораду да трасы М6 «Касьпі» — 20 км. Чыгуначная станцыя Ранэнбург — чыгуначны вузел Паўднёва-Ўсходняй чыгункі; адсюль ідуць кірункі на Маскву, на Мічурынск і Ялец. Гарадзкі транспарт прадстаўлены аўтобусамі, легкавымі таксі, а зь лета 2012 году таксама маршрутнымі таксі.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чаплыгінцы беражліва ставяцца да гісторыка-культурнай спадчыны. Захаванасьць забудовы XVIII—XIX стагодзьдзяў дасягае 60%. На тэрыторыі гораду знаходзяцца 52 помнікі архітэктуры, якія знаходзяцца на дзяржаўнай ахове. Да славутасьцяў гораду і раёну адносяцца:
- Дзеючы Траецкі сабор (1818 г.)
- Царква Ўшэсьця (канец XVIII ст.)
- Мікольская царква (1858 г.)
- Усьпенская могілкавая царква (1831 г.) у стылі позьняга клясыцызму
- Храм у імя Сьвяціцеля Мікалая Цудатворцы (1848—1855 гг.)
- Палац Меншыкава.
Акрамя царкоўнай архітэктуры — будынкі мужчынскай і жаночай гімназіяў, духоўнага вучылішча, жылыя купецкія дамы. Адноўлены дом А. Д. Меншыкава; цяпер у ім разьмешчаны раённы краязнаўчы музэй. У рамках сьвяткаваньня 375-годзьдзя гораду Чаплыгіна завяршыліся работы па будаўніцтве адзінага на тэрыторыі Расеі коннага помніка Пятру I і А. Д. Меншыкаву.
Здымкі старога Чаплыгіна
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чаплыгін
- Плошча
- Плошча
- Разанская вуліца
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Чаплыгін (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
