Чаплыгінскі раён
| Чаплыгінскі раён | |
| Чаплыгинский район | |
Сьцяг | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Расея |
| Статус | раён |
| Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральна-Чарназёмны эканамічны раён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Чаплыгін |
| Найбольшы горад | Чаплыгін |
| Дата ўтварэньня | 6 студзеня 1954 |
| Кіраўнік | Мікалай Клімаў |
| Афіцыйныя мовы | расейская мова |
| Насельніцтва (2015) | 30 910 |
| Шчыльнасьць | 20,34 чал./км² |
| Плошча | 1520 км² |
| Месцазнаходжаньне Чаплыгінскага раёну | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +4 |
| Код аўтам. нумароў | 48 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Чаплыгінскі раён (па-расейску: Чаплыгинский район) — адміністрацыйная адзінка на паўночным усходзе Ліпецкай вобласьці Расеі. Раённая ўправа — места Чаплыгін.
Разьмяшчэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Плошча раёну 1490 км². Раён мяжуе з Разанскай і Тамбоўскай абласьцямі, а таксама зь Леў-талстоўскай і Даброўскі раёнамі Ліпецкай вобласьці. Асноўныя рэкі — Станавая раса, Ранава.
Мінулае
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ранэнбурскі раён утвораны 30 ліпеня 1928 году ў складзе Цэнтральна-Чернозёмнай вобласьці (да 1930 уваходзіў у Казлоўскую акругу). Пасьля падзелу вобласьці 31 сьнежня 1934 году ўвайшоў у склад Варонескай. 20 кастрычніка 1933 году Прэзыдыюм УЦВК пастанавіў «Пералічыць Люблінскі і Зыкоўскі сельсаветы Леў-талстоўскага раёна ў Ранэнбургскі раён» 26 верасьня 1937 году — уключаны ў ізноў створаную Разанскую вобласьць. У 1948 году перайменаваны ў Чаплыгінскі раён. Пасьля стварэньня 6 студзеня 1954 году Ліпецкай вобласьці ўключаны ў яе склад. 4 ліпеня 1956 году ў склад Чаплыгінскага раёну ўключана частка скасаванага Калыбельскага раёну. 1 лютага 1963 таксама скасаваны Траекураўскі раён увайшоў у Чаплыгінскі.
Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]30 сьнежня 2006 году на тэрыторыі раёну створана адмысловая эканамічная зона рэгіянальнага ўзроўню прамыслова-вытворчага тыпу «Чаплыгінская» у сувязі з чым у Чаплыгінскім раёне чакаўся прамысловы бум. Вялікія надзеі раёну былі зьвязаны з унікальным горна-абагачальным камбінатам, які быў пабудаваны каля вёскі Ўрусава. Аднак, на момант пачатку 2015г., практычна не функцыянуе (каля трох гадоў). Сумесна з аўстрыйскай фірмай "HAWLE" быў пабудаваны невялікі цэх па вытворчасьці запорных канструкцый. Іншая новабудоўля — маленькі кітайскі заводзік па вытворчасьці поліэтыленавых шлангаў для кропельнага паліву.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Праз раён праходзяць шашы, а таксама магістраль, якая выходзіць на магістраль Масква — Валгаград. У Чаплыгіне знаходзіцца буйны чыгуначны вузел — прыпынак Ранэнбурк.

