Цімафей Кавалёў
Цімафей Кавалёў | |||||||||||||
3 студзеня 1918 — 15 ліпеня 1981 | |||||||||||||
Месца нараджэньня | Нікіціна | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | Масква | ||||||||||||
Прыналежнасьць | СССР | ||||||||||||
Род войскаў | авіяцыя | ||||||||||||
Гады службы | 1942—1954 | ||||||||||||
Званьне | маёр | ||||||||||||
Частка | 15-ы нбап 213-ы нбад, 1-я паветраная армія | ||||||||||||
Узнагароды | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Кавалёў.
Цімафе́й Аляксе́евіч Кавалё́ў (па-расейску: Тимофей Алексеевич Ковалёв; 3 студзеня 1918, в. Нікіціна, цяпер у Смаленскім раёне Смаленскай вобласьці Расеі — 15 ліпеня 1981) — савецкі грамадзянскі і вайсковы лётчык, маёр. Герой Савецкага Саюзу (1945).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 3 студзеня 1918 ў вёсцы Нікіціна ў сям’і селяніна. Расеец.
Скончыў вясковую школу-сямігодку, Нікола-Пагарэлаўскі сельскагаспадарчы тэхнікум, Тамбоўскую школу пілётаў грамадзянскага паветранага флёту (ГПФ). У 1939 атрымаў накіраваньне ў места Курган, дзе працаваў пілётам-інструктарам вучэбнай авіяцыйнай эскадрыльлі ГПФ.
У студзені 1942 мабілізаваны ў склад асобай заходняй авіягрупы ГПФ на Заходнім фронце. Уночы на 19 сакавіка 1942 року, прарваўшыся праз зэнітнае прыкрыцьцё, дакладным бомбавым ударам зьнішчыў штаб гітлераўскай дывізіі ў раёне пасёлку Знаменка. Пры гэтым сам Цімафей быў паранены, аднак праз хуткі час вярнуўся ў строй. Дзейнічаў у раёне Вязьмы, Дарагабужу, займаючыся эвакуацыяй параненых, забесьпячэньнем злучэньняў, якія дзейнічалі ў нямецкім тыле.
Чалец КПСС з 1943 року.
З красавіка 1943 — у 15-м начным бамбавальным авіяцыйным палку (213-я начная бамбавальная авіяцыйная дывізія, 1-я паветраная армія, 3-і Беларускі фронт), да канца вайны атрымаў пасаду камандзіра эскадрыльлі. Лётаў на біпляне У-2 (По-2). Да ліпеня 1944 року капітан Кавалёў зьдзейсьніў 252 начныя баявыя вылеты, даставіў партызанам 183 тоны зброі і боепрыпасаў, эвакуяваў 205 параненых. У складзе дывізіі маёр Кавалёў удзельнічаў у вызваленьні Летувы, разгроме ворага ва Ўсходняй Прусіі. Да траўня 1945 зьдзейсьніў 672 вылеты.
Загадам Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР ад 29 чэрвеня 1945 за ўзорнае выкананьне заданьняў камандаваньня і праяўленыя мужнасьць і гераізм у баёх зь нямецкімі захопнікамі маёру Цімафею Кавалёву прысвоенае званьне Героя Савецкага Саюзу з наданьнем ордэна Леніна і мэдаля «Залатая Зорка» (№6291).
Па вайне працягнуў працу ў авіяцыі. Скончыў Вайскова-паветраную акадэмію (1950), служыў камандзірам авіяцыйнага палку. У 1954 звольнены ў запас. Працаваў настаўнікам фізкультуры ў сярэдняй школе №2 места Пружаны[1].
З 1957 працаваў пілётам грамадзянскай авіяцыі на Камчатцы. Апошнія рокі жыцьця жыў у Маскве, дзе і памёр. Пахаваны ў Маскве на Праабражэнскіх могілках (надзел №14). Магіла ўнесеная ў сьпіс аб’ектаў культурнае спадчыны рэгіянальнага значэньня[2].
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Герой Савецкага Саюзу
- Два ордэны Леніна
- Два ордэны Чырвонага Сьцяга
- Ордэн Аляксандра Неўскага
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- мэдаль «За адвагу»
- мэдаль «За баявыя заслугі»
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Список ветеранов педагогического труда Сш№2 — ГУО «Гимназия г.Пружаны» (рас.) Страницы истории. Государственное учреждение образования «Гимназия г.Пружаны». Праверана 25 лістапада 2012 г.
- ^ Городской реестр недвижимого культурного наследия города Москвы. С. 211 (рас.) Городской реестр объектов недвижимого культурного наследия города Москвы Праверана 26 лістапада 2012 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 ас.
- Г. П. Устюжанин, В. В. Усманов, М. М. Мозин. Золотое созвездие Зауралья. — Курган: Парус-М, 2000. — Т. 1. — ISBN 9785860471283
- Молоков В.С. Родное небо. — М.: Воениздат, 1977. — 141 с. — 65 000 ас.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Героі краіны (рас.)
- Нарадзіліся 3 студзеня
- Нарадзіліся ў 1918 годзе
- Памерлі 15 ліпеня
- Памерлі ў 1981 годзе
- Героі Савецкага Саюзу
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Нарадзіліся ў Смаленскай вобласьці
- Савецкія лётчыкі
- Удзельнікі нямецка-савецкай вайны
- Сябры КПСС
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Праабражэнскіх могілках