Цзінь Шужэнь
Цзін Шужэнь | |
Памылка Lua: expandTemplate: template "мова-zh-cn" does not exist. | |
Губэрнатар Сіньцзяну | |
---|---|
7 ліпеня 1928 — красавік 1933 | |
Папярэднік: | Ян Цзэнсінь |
Наступнік: | Лю Вэнлун |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
1879 Ганьсу, Імпэрыя Цын |
Памёр: |
1941 Рэспубліка Кітай |
Партыя: | |
Цзінь Шужэнь (кіт. трад. 金樹仁, спр. 金树仁, піньінь: Jīn Shùrén) — губэрнатар Сіньцзяну з 1928 па 1933 год.
Прыйшоў да ўлады ў Сіньцзяне ў 1928 годзе, пасьля таго як быў забіты губэрнатар Ян Цзэнсінь (楊增新). Цзінь Шужэнь кіраваў Сіньцзянам на працягу 5 гадоў, сыстэма кіраваньня вызначалася карумпаванасьцю і засноўвалася на сіле й прыгняценьні. Палітыка Цзінь Шужэня прывяла да эскаляцыі этнічных і рэлігійных канфліктаў (большасьць насельніцтва Сіньцзяну складаюць цюрскія народы мусульманскага веравызнаньня), што выклікала шматлікія выступы супраць усталяванага ім рэжыму, і ў рэшце рэшт стала прычынай страты Цзінь Шужэнем губэрнатарскай пасады. Цзінь Шужэнь быў абвінавачаны ў разьвязваньні этнічных і рэлігійных канфліктаў, выкліканых карупцыяй: губэрнатар канфіскаваў зямлю ў цюрскага насельніцтва ў мэтах яе разьмеркаваньня паміж ханьскім насельніцтвам, насамрэя правы на экспрапрыяваную зямлю атрымлівалі ад губэрнатара паплечнікі і сваякі пад уласную маёмасьць, з дапамогай якіх Цзінь Шужэнь падтрымліваў сваю ўладу. Пры такіх абставінах ханьцы станавіліся аб’ектам нянавісьці і нападкаў з боку мясцовага цюркскага насельніцтва, якое лічыла, што канфіскаваная зямля пераходзіла ў маёмасьць ханьцаў. Цзінь Шужэнь неаднолькава ставіўся да розных этнічных групаў насельніцтва, падтрымліваў ханьцаў і ўціскаў правы і свабоды кітайскіх мусульманаў, у выніку чаго ўзьнікалі рэлігійныя канфлікты паміж мусульманскім насельніцтвам з аднаго боку і ханьскімі будыстамі, даасістамі ды манголамі (якія таксама вызнавалі будызм) з другога.
У кастрычніку 1933 году ў выніку чарговага палітычнага перавароту, зьдзейсьненага белагвардзейцамі пры падтрымцы далучыўшыхся да іх шырокіх народных мас, Цзінь Шужэнь быў пазбаўлены ўлады і быў прымушаны выратоўвацца ў Савецкім Саюзе. На губэрнатарскую пасаду ўзышоў Шэн Шыцай (盛世才), прызначаны Цзінь Шужэнем у 1931 годзе афіцэрам кіраваньня нагляду (душу) і інструктарам пры ваеннай вучэльні[1].