Перайсьці да зьместу

Цыянавадародная кісьля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цыянавадаро́дная кі́сьля[1] (сінільная), цыяністы вадарод, HCN — бескаляровая, вельмі лятучая, лёгкая атрутная вадкасьць, якая мае адпаведны пах.

Цыянавадародны квас утрымліваецца ў некаторых расьлінах, коксавым газе, тытунёвым дыме, вылучаецца пры тэрмічным раскладваньні нэйлёну. У любых суадносінах зьмешваецца з вадою, этанолам, дыэтылявым этэрам.

Цыянавадародны квас — замоцная атрута агульнатаксычнага дзеяньня, якая блякуе клеткавую цытахрамаксыдазу, у выніку чаго ўзьнікае тканінная гіпаксыя.