Перайсьці да зьместу

Цылерталь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Даліна Цылерталь
Діліна Цылерталь на поўдзень ад Майрхофэну

Цылерталь (па-нямецку: Zillertal) — даліна ў Тыролю, Аўстрыя.

У даліне Цылерталь разьмешчаны невялікія вёсачкі і мястэчкі — Фюген, Цэль ам Цылер, Фінкенбэрг і Майрхофэн. Усе яны ўтвараюць адзіную гарналыжнае прастору трас, пад’ёмнікаў, альпійскіх гатэляў. Штогод, раён Майрхофэну прыцягвае да 35% усіх турыстаў, што прыяжджаюць на курорты зямлі Тыроль. Тут знаходзіцца 487 км падрыхтаваных трас, з перападам вышынь ад 630 да 3250 м. Акрамя таго, тут знаходзяцца лячэбныя тэрмальныя крыніцы.

Раней рака Цылер (па-нямецку: Ziller), якая працякае па даліне, была памежнай і падзяляла землі Габсбургаў і Зальцбургскага эпіскапату. Пасьля далучэньня даліны да Тыролю парафіі даліны падзяліліся па розных эпіскапатах. Сёньня гэта можна ўбачыць у розным колерах вежы цэркваў: чырвоныя — Інсбрук, зялёныя — Зальцбург.

Па даліне праходзіць Цылертальская чыгунка.