Царкоўнапрыходзкая школа (Парычы)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Царкоўнапрыходзкая школа
| |
Царкоўнапрыходзкая школа, 1913 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Парычы |
Каардынаты | 52°48′19″ пн. ш. 29°25′30″ у. д. / 52.80528° пн. ш. 29.425° у. д.Каардынаты: 52°48′19″ пн. ш. 29°25′30″ у. д. / 52.80528° пн. ш. 29.425° у. д. |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царкоўнапрыходзкая школа |
Царкоўнапрыходзкая школа — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Парычах. Знаходзіцца ў цэнтры мястэчка, на гістарычным Рынку[a]. Твор архітэктуры эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваны будынак царкоўнапрыходзкай школы ў Парычах збудавалі ў 1901 годзе[1] (паводле іншых зьвестак, у 1881 годзе[2]).
Па Кастрычніцкім перавароце ў будынку працавала школа працоўнай моладзі. У міжваенны пэрыяд тут разьмяшчаўся фінансавы аддзел. Па Другой сусьветнай вайне ў будынку школы разьмяшчаўся банк, пазьней пошта.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік эклектычнай архітэктуры. Гэта прастакутны ў пляне, 1-павярховы будынак, накрыты вальмавым дахам. Атынкаваны сьцены праразаюцца высокімі прастакутнымі вокнамі ў ліштвах, завяршаюцца прафіляванымі карнізамі. Тарцовая сьцяна завяршаецца фігурным атыкам.
Пачатковы плян і аздоба інтэр’еру не захаваліся.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Камсапольская, 3
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Памятники истории и архитектуры Светлогорского района, Шацілавіцкі райвыканкам
- ^ Багласаў С. Будынак школы былога жаночага вучылішча // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. — Менск, 1985. С. 341.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985. — 383 с.: іл.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 313Г000768 |