Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятой Тройцы (Кіявец)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Царква Сьвятой Тройцы
Краіна Беларусь
Вёска Кіявец
Каардынаты 53°59′00.87″ пн. ш. 26°53′16.84″ у. д. / 53.983575° пн. ш. 26.8880111° у. д. / 53.983575; 26.8880111Каардынаты: 53°59′00.87″ пн. ш. 26°53′16.84″ у. д. / 53.983575° пн. ш. 26.8880111° у. д. / 53.983575; 26.8880111
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Маладэчанская япархія[d] 
Дата заснаваньня 1919
Царква Сьвятой Тройцы на мапе Беларусі
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы
Царква Сьвятой Тройцы на Вікісховішчы

Царква Сьвятой Тройцы — праваслаўны храм у в. Кіявец Валожынскага раёну Менскай вобласьці.

Пабудавана ў 1919 годзе на месцы драўлянага храму, пастаўленага ў 1789 годзе з дрэва на сродкі памешчыка Пажарскага. Дзейнічае з 1990 году.

Крыжова-купальны храм сымэтрычна-восевай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыі складаецца з прамавугольных зрубаў бабінцу, малітоўнай залі, апсіды і нізкіх бакавых прыдзелаў. Над бабінцам надбудавана двух’ярусная шатровая званіца (чацьвярык на чацьверыку). Над сяродкрыжжам васьмігранны барабан з купалам. Гарызантальна ашаляваныя сьцены прарэзаны прамакутнымі аконнымі праёмамі. Галоўны ўваход вырашаны ганкам на слупах.

  • НГАБ, ф. 242, воп. 1, спр. 2256, арк. 3 адв.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]