Царква Сьвятой Параскевы (Гераскіпу)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Параскевы
Ναός Αγίας Παρασκευής | |
Царква Сьвятогой Параскевы
| |
Краіна | Кіпр |
Вёска | Гераскіпу |
Каардынаты | 34°45′34.3″ пн. ш. 32°27′10.6″ у. д. / 34.759528° пн. ш. 32.452944° у. д.Каардынаты: 34°45′34.3″ пн. ш. 32°27′10.6″ у. д. / 34.759528° пн. ш. 32.452944° у. д. |
Канфэсія | Кіпрская праваслаўная царква |
Эпархія | Pafos Metropolis[d] |
Архітэктурны стыль | Бізантыйская архітэктура |
Першае згадваньне | 844 |
Дата заснаваньня | 844 |
Статус | Ахоўная зона |
Царква Сьвятой Параскевы | |
Царква Сьвятой Параскевы на Вікісховішчы |
Царква сьвятой Параскевы ў Гераскіпу — праваслаўны храм у Гераскіпу, асьвячоны ў гонар сьвятой Параскевы, які належыць да мэтраполіі Пафасу Кіпрскай праваслаўнай царквы. Трохнэфная царква мае пяць купалоў і зьяўляецца прыкладам сакральнай архітэктуры IX стагодзьдзя ў бізантыйскім стылі. Яна лічыцца адным з найцікавейшых бізантыйскіх храмаў на Кіпры.
Існуе здагадка, што царква была пабудаваная на месцы храма, прысьвечанага Афрадыце, якая асабліва шанавалася на Кіпры (назва Гераскіпу зьвязваецца са сьвятымі садам багіні і перакладаецца з грэцкай як «сьвяты сад»).
Магчыма таксама, што спачатку царква была асьвечаная ў гонар Сьвятога Крыжа.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Царква мае форму базылікі з трыма нэфамі і зводам у форме калыскі. Пяць купалоў разьмешчаныя ў форме крыжа: тры знаходзяцца над галоўным нэфам, два — над бакавымі нэфамі, на поўнач і поўдзень ад цэнтральнага, найбольшага купала. Падобную структуру мае царква сьвятога Барнабы і Ілярыёна ў Пэрыстэроне, а таксама, у меншай ступені, царква сьвятога Лазара ў Лярнацы.
У паўднёва-ўсходнім куце разьмяшчаецца невялікая квадратная капліца з чатырма апсыдамі, таксама накрытая купалам (апсыды ня бачныя з вонкавага боку, бо яны абкладзеныя мурам).
Мяркуецца, што ў XIX стагодзьдзі была разбураная заходняя сцяна, і царква была пашыраная, а таксама дабудаваная вежа-званіца.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Галоўны фасад
-
Вежа-званіца
-
З боку апсыды
-
Скляпеньні і фрэскі