Перайсьці да зьместу

Гераскіпу

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гераскіпу
Населены пункт
Царква Сьвятой Параскевы
Царква Сьвятой Параскевы
Краіна Кіпр
Першыя згадкі I ст. да н.э.
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Ierokipia Municipality[d][1] Міхаіл Паўлідзіс[d][1]
Выканаўчая ўлада Geroskipou's municipal council[d][1]
Геаграфія
Плошча
Часавы пас UTC+2[4] і UTC+03:00[4]
Насельніцтва
Колькасьць 8,313 чал. (2011)
Этнічны склад насельніцтва Грэкі-кіпрыёты (2011)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 357 26
Паштовы індэкс 8200
Сайт geroskipou-municipality.com
Гераскіпу на мапе Кіпру
Гераскіпу
Гераскіпу
Гераскіпу

Гераскіпу (па-грэцку: Γεροσκήπου) — горад у Рэспубліцы Кіпр, у акрузе Пафас. У 2011 годзе ягонае насельніцтва складала 7878 чалавек.

Назва населенага пункта зьвязаная з культам Афрадыты і паходзіць ад «сьвятых садоў» (грэч. ιερός κήπος, ерос кіпас) багіні, якія знаходзіліся ў гэтым месцы.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У цэнтры Гераскіпу знаходзіцца трохнэфная, пяцікупальная царква, асьвечаная ў гонар сьвятой Параскевы. Храм ёсьць прыкладам бізантыйскай сакральнай архітэктуры IX стагодзьдзя. Фрэскі ўнутры храма датуюцца VIII—XV стагодзьдзямі.

У будынку XVIII стагодзьдзя, які некалі належаў Андрэасу Зымбулякісу, заможнаму брытанскаму консульскаму службоўцу, знаходзіцца этнаграфічны музэй. Музэй быў заснаваны ў 1978 годзе, і ягоная калекцыя ўключае экспанаты XIX і XX стагодзьдзяў, якія адлюстроўваюць штодзённае жыцьцё і рамесную дзейнасьць кіпрэяў, а таксама кіпрскую народную мастацкую культуру.

У Гераскіпу вырабляецца лукумі — тып рахат-лукума, які быў прызнаны прадуктам з ахоўным геаграфічным указаньнем у Эўрапейскім Зьвязе. Гэта першы кіпрскі прадукт, які атрымаў такое прызнаньне. Лукумі з Гераскіпу выпускаецца з рознымі смакамі: ружовым, мандарынавым, апэльсінавым, мятным, бананавым, цытрынавым, з мастыкай, ванільным, а таксама шакалядным і арэхавым.