Царква Сьвятога Яна Прадцечы (Слуцак)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Яна Прадцечы
| |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Слуцак |
| Канфэсія | праваслаўе |
| Эпархія | Слуцкая япархія[d] |
Царква Сьвятога Яна Прадцечы — помнік архітэктуры XVI стагодзьдзя ў Слуцку. Знаходзілася ў Новым Месьце, на Навамейскай вуліцы. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць]Першы ўпамін пра царкву Сьвятога Яна Прадцечы ў Слуцку датуецца 1439 годам[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Слуцак апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква канчаткова перайшла ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). Да 1840-х гадоў яна ўжо была парожняй і закінутай. У 1842 годзе будынак царквы разабралі, а новы так і не збудавалі. У 1853 годзе адбылося афіцыйнае скасаваньне, а яе прыход прыпісалі да Юр’еўскай царквы[2].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Дасьледнікі пакуль ня выявілі выяваў або архітэктурных вопісаў царквы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Ціткоўскі І. Храмы горада Слуцка. Мінуўшчына і сучаснасць // Інфа-Кур’ер. № 6, 31 студзеня 2003. С. 11.