Перайсьці да зьместу

Царква Праабражэньня Гасподняга (Грыцкавічы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Праабражэньня Гасподняга
Спаская царква
Краіна Беларусь
вёска Грыцкавічы
Каардынаты 54°34′50″ пн. ш. 28°56′24″ у. д. / 54.58056° пн. ш. 28.94° у. д. / 54.58056; 28.94Каардынаты: 54°34′50″ пн. ш. 28°56′24″ у. д. / 54.58056° пн. ш. 28.94° у. д. / 54.58056; 28.94
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Барысаўская япархія[d] 
Царква Праабражэньня Гасподняга на мапе Беларусі
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга
Царква Праабражэньня Гасподняга на Вікісховішчы

Царква Праабражэньня Гасподняга, Спаса-Праабражэнская царква — праваслаўны храм у вёсцы Грыцкавічы Крупскага раёну Менскай вобласьці.

Царква са званіцай у пач. XX ст.

На высокім узгорку, на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі, на могілках. Пабудавана каля 1822 году з дрэва. Двух’ярусная слуповая шатровая званіца стаяла асобна перад царквой. Была прыпісана да Халопеніцкай Усьпенскай царквы. Каля царквы захаваўся старажытны каменны крыж.

Твор народнага дойлідзтва. Вырашана кампактным прамавугольным зрубам на бутавым падмурку і пад вальмавым дахам (гонтавы перакрыты бляхай у 1979), якія пераходзяць у шатровы над пяціграннай апсідай з нізкімі бакавымі рызьніцамі. Дах па цэнтры завершаны васьмігранным шатровым барабанам з невялікай макаўкай на вузкай шыі. Уваходы праз двухслуповы ганак з двухсхільнай навісьсю. Вэртыкальна ашаляваныя сьцены апяразаны падкарнізнай аркатурай і маюць па адным прамавугольным (у апсідзе лучковым) аконным праёме, расчлянёным брусамі-сьцяжкамі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Праабражэньня Гасподняга (Грыцкавічы)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыкляпэдычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007. — 653 с 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4