Хімэрападобныя
Хімэрападобныя | |
Callorhinchus milii | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Падцарства | Эўмэтазоі |
Разьдзел | Білятэральныя |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Рыбы |
Кляса | Храстковыя рыбы |
Атрад | Хімэрападобныя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Chimeaeriformes | |
Хімэры, хімэрападобныя (Chimeaeriformes) — атрад храстковых рыб падклясы зьлітначарапных, або суцэльнагаловых.
Вядомы зь юрскага пэрыяду, пашыраны ў мэлявы пэрыяд. Вядома 3 сучасныя сямействы: хімэравыя (Chimaeridae), насатыя, або рынахімэравыя (Rhinochimaeridae), і хобатнарылыя, або каларынхавыя (Callorhinchidae). 6 родаў, каля 30 відаў.
Цела голае, сьціснутае з бакоў, даўжыня да 1,5 м, маса да 10 кг, хвост ніткападобны. Сьпіна чырвона-бурая, бакі серабрыстыя з жаўтавата-бурымі плямамі. На галаве ў самцоў калючы булавападобны прыдатак, брушныя плаўнікі ператвораны ў капулятыўныя органы (птэрыгаподыі). Размнажаюцца яйцамі, якія зьмешчаны ў рогападобнай капсуле. Рыла падобнае на тупы конус. Зубы — тоўстыя пласьціны.
Пашыраны ў Атлянтычным, Індыйскім і Ціхім акіянах. Пераважна глыбакаводныя (да 2500 м) прыдонныя рыбы. Маларухомыя. Кормяцца ігласкурымі, малюскамі, ракападобнымі, радзей рыбаю.
Некаторыя — аб’екты промыслу.
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |