Хродгар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Хро́дгар (Hroðgar, Hrothgar, Hróarr, Hroar, Roar, Roas альбо Ro) — легендарны конунг данаў пачатку VI стагодзьдзя, сын Хальфдана. Узгадваецца ў шэрагу дацкіх, нарвэскіх і стараангельскіх крыніцаў, у тым ліку ў «Дзеях данаў» Саксона Граматыка і ў «Бэавульфе».

Хродгар у «Бэавульфе»[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Найбольш вядомы Хродгар па першай частцы стараангельскай эпічнай паэмы «Бэавульф». Там ён выступае як мудры і справядлівы, але нямоглы ўжо ад старасьці конунг, які ня можа абараніць свой народ, калі пачвара Грэндэль пачынае выкрадаць і жэрці ягоных воінаў. На дапамогу Хродгару прыходзіць галоўны герой паэмы, малады воін Бэавульф. Ён перамагае Грэндэля і ягоную маці, якая спрабавала помсьціць за сына. Хродгар шчодра ўзнагароджвае Бэавульфа.