Саксон Граматык
Саксон Граматык | |
па-лацінску: Saxo Grammaticus | |
![]() | |
Нарадзіўся |
каля 1150[1][2] Зэляндыя[d], Данія, Каралеўства Даніі[3] |
---|---|
Памёр | 1220[1], каля1206[4] або 1206[5] |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Вядомы як | аўтар «Дзеі данаў» |
Саксо́н Грама́тык (па-лацінску: Saxo Grammaticus, каля 1150 — 1220) — дацкі гісторык, аўтар грунтоўнае працы «Дзеі данаў» у шаснаццаці кнігах.
«Дзеі данаў» зьяўляюцца адначасова і адзінаю бясспрэчнаю крыніцаю ведаў пра самога Саксона. Адтуль мы даведваемся, што дзед і бацька гісторыка былі воінамі караля Вальдэмара I. Зь іншых крыніцаў таго часу, дзеўзгадваюцца асобы зь іменем Саксон (Saxo), толькі адна лічыцца (без упэўненасьці) датычнай да Саксона Граматыка — адпіс Капэнгагенскага арцыбіскупа Абсалёна, дзе нейкаму Саксону даруецца доўг у дзьве з паловаю маркі. Верагодна, Саксон працаваў у адміністрацыі Абсалёна. Выдатнае валоданьне лацінскаю моваю вымушае дасьледчыкаў думаць, што адукацыю Саксон атрымаў за межамі Даніі, магчыма ў Францыі.
Празваньне «Граматык» яму даў аўтар «Хронікі ютаў», складзенай каля 1342 году, выражаючы захапленьне ягонаю моваю.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Саксон Граматык — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ а б Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118642251 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ http://www.theodora.com/encyclopedia/s/saxo_grammaticus.html
- ^ а б Chronica Jutensis — 1431.
- ^ Saxo Grammaticus // Encyclopædia Britannica — 11 — NYC: 1911. — Vol. 24.
- ^ Г. Ф. Саксон Грамматик // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1900. — Т. XXVIIIа. — С. 105.