Перайсьці да зьместу

Хорапуць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) у 22:05, 15 красавіка 2014. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Рака
Хорапуць
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Чырвоны Арол
Вусьце Іпуць
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 45 км
Сярэднегадавы сьцёк 2,06 м³/с
Плошча басэйну 528 км²
Нахіл воднай паверхні 0,8 ‰

Хорапуць — рака ў Добрускім раёне Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Іпуць (басэйн Дняпра). Даўжыня 45 км. Плошча вадазбору 528 км². Выдатак вады ў вусьці 2,06 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8‰.

Асноўныя прытокі

Агульныя зьвесткі

Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Чырвоны Арол, вусьце на заходняй ускраіне места Добруш. Рака цячэ Гомельскім Палесьсем.

Даліна трапэцападобная, у вусьці зьліваецца з далінай Іпуці. Абалона пераважна лугавая. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу, шырыня яго 2—3 м у вярхоўі, у вусьці да 12 м. Берагі стромкія, вышынёй да 1,2 м. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў[1].

Крыніцы

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994.

Літаратура

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1