Перайсьці да зьместу

Ходасаўскі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ходасаўскі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Ходасы
Дата ўтварэньня 24 верасьня 1926
Насельніцтва
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Хо́дасаўскі сельсаве́тадміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Амсьціслаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Ходасы. Насельніцтва на 2010 год — 2878 чалавек[2].

20 жніўня 1924 году створаны Лапацінскі сельсавет у складзе Амсьціслаўскага раёну.

24 верасьня 1926 году сельсавет перайменаваны ў Ходасаўскі.

22 лютага 2012 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Бескаўка, Васількова, Ваўкаўцы, Забалацьце, Карпісонаўка, Лыкінка, Міхайлава, Прыбярэжжа, Пятрыгі, Ракітанка, Чорная Сасна, Юшкавічы — ліквідаванага Забалацкага сельсавету[3].

23 сьнежня 2016 году ліквідаваная вёска Карпісонаўка[4].