Разьдзельскі сельсавет
Выгляд
Разьдзе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Амсьціслаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Курманава[1]. Насельніцтва на 2009 год — 1071 чалавек[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]29 жніўня 1959 году ў складзе Амсьціслаўскага раёну ўтвораны Разьдзельскі сельсавет.
20 лістапада 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Асінаўка, Багацькаўка, Бель, Беразетня, Вышова, Гліньне, Каменка, Крутая, Курманава, Лужкі, Несьцерава, Пацкава, Разьдзел, Рубанаўка, Сакалова, Селішчы, Слаўнае, Старына, Шамава — перададзеныя ў склад Падсолтаўскага сельсавету[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
- ^ https://web.archive.org/web/20180807010320/http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/mahilouskaja.htm
- ^ «Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 20 ноября 2013 г. № 23-1(недаступная спасылка) (рас.)