Ракшынскі сельсавет
Выгляд
Ракшы́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Амсьціслаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Ракшыно. Насельніцтва 705 чал. (2010)[1].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]8 ліпеня 1931 году да Амсьціслаўскага раёну быў далучаны Пячонкаўскі сельсавет ліквідаванага Расьненскага раёну.
6 красавіка 1973 году Пячонкаўскі сельсавет перайменаваны ў Ракшынскі.
28 лістапада 2017 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Андраны, Доўгавічы, Малькаўка, Тышча — ліквідаванага Доўгавіцкага сельсавету[2].