Хлопчык як пальчык
Хлопчык як пальчык | |
на эспэранта: Fingreto | |
Вокладка выданьня 1621 году | |
Жанр: | казка |
---|---|
[Шарль Пэро, Браты Грым Электронная вэрсія] |
Хло́пчык як па́льчык, Мало́е Пальчанё́ (па-ангельску: The History of Tom Thumb, па-француску: Le Petit Poucet, па-нямецку: Däumling) — эўрапейская казка, упершыню выдадзеная ў Ангельшчыне ў 1621 годзе, потым Шарлем Пэро ў 1697 годзе ў Апавяданьнях ці казках мінулых часоў, а таксама братамі Грым.
У казцы распавядаецца пра сям’ю, якая ня мае дзяцей, але марыць аб іх. Хутка ў іх зьяўляецца хлопчык ростам з пальчык. Аднойчы хлопчык сядзеў у вухе каня й кіраваў ім, гэта пабачылі мінакі й прапанавалі бацьку прадаць хлопчыка, аб чым пераконвае бацьку сам хлопчык. Хлопчык хутка ўцякае. Па дарозе ён сустракае злодзеяў, якім прапануе дапамагчы ў крадзежы. Калі злодзеі застаўляюць хлопчыка, яго праглынае воўк, але хлопчык застаўляе воўка накіравацца да бацькоў, дзе забіваюць ваўка.