Перайсьці да зьместу

Хваля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Хва́ля — ваганьні, якія распаўсюджваюцца ў прасторы. Прамень хвалі — лінія, якая адпавядае кірунку распаўсюджваньня хвалі. Фронт хвалі — паверхня, якая складаецца з пунктаў, што маюць аднолькавыя фазы ваганьня.

Хвалі клясыфікуюцца па характары фронту хвалі:

  • сфэрычная хваля — хваля, фронтам якой зьяўляецца сфэра. Такая хваля ствараецца пры распаўсюджваньні ўзбурэньня ад некаторага пункту раўнамерна па ўсіх кірунках
  • плоская хваля — хваля, фронтам якой зьяўляецца роўніца. Сфэрычную хвалю на вялікай адлегласьці ад крыніцы ўзбурэньня можна лічыць плоскай
  • цыліндрычная хваля — хваля, фронтам зьяўляецца бакавая паверхня цыліндра. Такая хваля ствараецца пра распаўсюджаньні ўзбурэньня ад некаторай простай раўнамерна па ўсіх кірунках
  • канічная хваля — хваля, фронтам якой зьяўляецца паверхня конуса. Такой хваляй зьяўляецца ўдарная хваля: ствараецца аб’ектам, што рухаецца з хуткасьцю, якая перавышае хуткасьць распаўсюджаньня хвалі.

Падоўжныя хвалі:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвалясховішча мультымэдыйных матэрыялаў