Хачу дамоў
| «Хачу дамоў» | ||||
| Альбом гурта «Дразды» | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выдадзены | 7 красавіка 2023 (3 гады таму) | |||
| Жанр | поп-музыка | |||
| Працягласьць | 31:29 | |||
| Мова | беларуская мова[1] | |||
| Лэйбл | «Мэдыякуб» (Кіпр) | |||
| Фармат | патокавая музыка[2] і спампаваньне музыкі | |||
| Прадусар | Віталь Карпанаў | |||
| Храналёгія гурта «Дразды» | ||||
| ||||
«Хачу дамоў» — музычны альбом гурта «Дразды» 2023 году.
Стаў першым беларускамоўным альбомам гурта. Словы і музыку да ўсіх 9 песьняў напісаў сьпявак Віталь Карпанаў. Музыку выконвалі: Ільля Нямыцька (баян), Сяргей Кісялёў (бас-гітара), Андрэй Маўрын (ударныя), Раман Гарбацкі (электрагітара) і Фёдар Шахлевіч (пэркусія). У прадмове адзначалася: «Мы вырасьлі і адчулі, што нам катастрафічна не хапае свайго, беларускага, роднага! Нашыя дзеці і нашыя пастарэлыя бацькі натхнілі нас на стварэньне першага беларускамоўнага альбома»[3].
Альбом выйшаў на 4-х музычных парталах ЗША («Амазон»[4], «Спотыфай»[5], «Эпл»[6] і «Ютуб»), на 4-х — у Расеі («Звук»[7], «Мабільныя тэлесыстэмы»[8], «У кантакце»[9] і «Яндэкс»[10]) і на адным — у Францыі («Дызэр»)[11]. Папярэдне, зь 2017-га па 2021 год, 6 зь 9 песьняў выйшлі асобнымі самотнікамі ў выглядзе відэакліпаў, кожны зь якіх набраў сотні тысячаў праглядаў. 17 ліпеня 2013 году песьню «Каханая дзяўчына» ўпершыню выканалі на фэстывалі «Славянскі базар у Віцебску» падчас канцэрту «Начны гіт»[12]. Для вокладкі музычнага альбому скарысталі кадр зь відэакліпа на песьню «Вясковы лавелас».
Відэакліпы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]12 верасьня 2017 году гурт «Дразды» выпусьціў музычны кліп «Вёска», які да 2023 году сабраў 449 тыс. праглядаў[13].
28 кастрычніка 2020 году на кінастудыі «Крок» выдалі відэакліп «Еду я дадому», які да 2023 году набраў 201 тыс. праглядаў[14]. 26 лістапада 2020 году выйшаў кліп «Вясковы лавелас», што сабраў да 2023 году 355 тыс. праглядаў. У здымках бралі ўдзел Аліса Асмалоўская, Кацярына Падгайская і Надзея Воўкава[15]. 30 сьнежня 2020 году выдалі відэакліп на песьню «Зіма, зіма, каляды», які набраў да 2023 году 116 тыс. праглядаў. У яго здымках у Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту ў Строчыцы зноў узялі ўдзел тры акторкі з папярэдняга кліпа[16].
26 сакавіка 2021 году выпусьцілі кліп «Будзе добра», які здымалі ў Беларускім дзяржаўным музэі народнай архітэктуры і побыту і да 2023 году займеў 262 тыс. праглядаў[17]. 5 кастрычніка 2021 году выйшаў кліп на песьню «Хата бацькоў», які да 2023 году набраў звыш 2 млн праглядаў[18].
| Назва | Дата выпуску | Рэжысэр | Апэратар | Мантаж | Прадусар |
|---|---|---|---|---|---|
| «Вёска» | 12 верасьня 2017 | Віталь Карпанаў | Максім Малахаў, Раман Камоцкі | Зьміцер Бялінскі | |
| «Еду я дадому» | 28 кастрычніка 2020 | Георгі Бізюк | Яўген Саламонаў, Раман Жыгалаў | Улад Галалобаў | Віктар Доўгуль |
| «Вясковы лавелас» | 16 лістапада 2020 | Віталь Карпанаў | Уладзіслава Марыневіч, Генадзь Чалей, Максім Малахаў | Аляксандар Кацяшоў | |
| «Зіма, зіма, каляды» | 30 сьнежня 2020 | Віталь Карпанаў | Генадзь Чалей | Аляксандар Кацяшоў | Максім Восіпаў |
| «Будзе добра» | 26 сакавіка 2021 | Віталь Карпанаў | Уладзіслава Марыневіч | Аляксандар Кацяшоў | Слава Трыбухоўскі, Дзьмітры Білаш |
| «Хата бацькоў» | 5 кастрычніка 2021 | Віталь Карпанаў | Уладзіслава Марыневіч | Аляксандар Кацяшоў | Слава Трыбухоўскі, Дзьмітры Білаш |
Песьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Віталь Карпанаў зьяўляецца аўтарам усіх песень.
| «Хачу дамоў» | |||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| № | Назва | Працягласьць | |||||||
| 1. | «Хачу дамоў» | 3:10 | |||||||
| 2. | «Хата бацькоў» | 4:15 | |||||||
| 3. | «Вёска» | 4:03 | |||||||
| 4. | «Еду я дадому» | 3:36 | |||||||
| 5. | «Будзе добра» | 3:11 | |||||||
| 6. | «Вясна» | 3:18 | |||||||
| 7. | «Каханая дзяўчына» | 2:50 | |||||||
| 8. | «Вясковы лавелас» | 3:03 | |||||||
| 9. | «Зіма, зіма, каляды» | 3:59 | |||||||
| 31:29 | |||||||||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.youtube.com/watch?v=p2qJ00E0nIw (белар.) — 2023.
- ↑ https://music.amazon.com/albums/B0C13RCJNQ (белар.) — 2023.
- ↑ Гурт «Дразды». «Хачу дамоў». Беларускія песьні // Відэахостынг «Ютуб», 7 красавіка 2023 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
- ↑ Гурт «Дразды». Альбом «Хачу дамоў» // Музычны партал «Амазон» (ЗША), 7 красавіка 2023 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
- ↑ Гурт «Дразды». Альбом «Хачу дамоў» // Музычны партал «Спотыфай», 7 красавіка 2023 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
- ↑ Гурт «Дразды». Альбом «Хачу дамоў» // Музычны партал «Эпл», 7 красавіка 2023 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
- ↑ Гурт «Дразды». Альбом «Хачу дамоў» // Музычны партал «Звук», 7 красавіка 2023 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
- ↑ Гурт «Дразды». Альбом «Хачу дамоў» // Музычны партал «Мабільныя тэлесыстэмы», 7 красавіка 2023 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
- ↑ Гурт «Дразды». Альбом «Хачу дамоў» // Музычны партал «У кантакце», 7 красавіка 2023 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
- ↑ Гурт «Дразды». Альбом «Хачу дамоў» // Музычны партал «Яндэкс», 7 красавіка 2023 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
- ↑ Гурт «Дразды». Альбом «Хачу дамоў» // Музычны партал «Дызэр», 7 красавіка 2023 г. Праверана 7 кастрычніка 2023 г.
- ↑ Гурт «Дразды». «Каханая дзяўчына» (Славянскі базар 2013) // Відэахостынг «Ютуб», 18 ліпеня 2013 г. Праверана 21 лістапада 2023 г.
- ↑ Гурт «Дразды». «Вёска» (афіцыйнае відэа) // Відэахостынг «Ютуб», 12 верасьня 2017 г. Праверана 21 лістапада 2023 г.
- ↑ Гурт «Дразды». «Еду я дадому» (афіцыйнае відэа) // Відэахостынг «Ютуб», 28 кастрычніка 2020 г. Праверана 21 лістапада 2023 г.
- ↑ Гурт «Дразды». «Вясковы лавелас» (прэм'ера кліпа 2020) // Відэахостынг «Ютуб», 26 лістапада 2020 г. Праверана 21 лістапада 2023 г.
- ↑ Гурт «Дразды». «Зіма, зіма, каляды» (відэа пад настрой) // Відэахостынг «Ютуб», 30 сьнежня 2020 г. Праверана 21 лістапада 2023 г.
- ↑ Гурт «Дразды». «Будзе добра» (прэм'ера 2021) // Відэахостынг «Ютуб», 26 сакавіка 2021 г. Праверана 21 лістапада 2023 г.
- ↑ Гурт «Дразды». «Хата бацькоў» (афіцыйнае відэа) // Відэахостынг «Ютуб», 5 кастрычніка 2021 г. Праверана 21 лістапада 2023 г.
| Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |