Харчовы дадатак
Харчовы дадатак — уведзенае падчас вытворчасьці і гандлю ў харчовы выраб рэчыва для захаваньня і наданьня водару, смаку і выгляду. Воцатная і малочная кісьлі, кухонная соль выкарыстоўваюцца цягам тысячагодзьдзяў. Шырокае выкарыстаньне большасьці іншых распачалося ў другой палове ХХ стагодзьдзя з разьвіцьцём вонкавага гандлю і выяўнай, каляровай рэклямы.
Віды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле прызначэньня падзяляюцца на: антыакісьляльнікі (Е300-399), вільгацезахавальнікі, водара- і смакаўзмацняльнікі (Е600-699), глазуравальнікі (Е1000), жэлявальнікі, кансэрванты (Е200-299), загушчальнікі (Е300-399), мукаапрацоўнікі, падсаладжальнікі (Е1000), пенагасьнікі (Е900-999), пенаўтваральнікі, разрыхляльнікі (Е1000), рэгулятары кіслотнасьці (Е1000), стабілізатары (Е300-399), фарбавальнікі (E100-182), хлебазапякальнікі і эмульгатары (Е500-599).
Бясьпека
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’яднаны камітэт экспэртаў па харчовых дадатках Сусьветнай арганізацыі здароўя і Харчова-сельскагаспадарчай арганізацыі Аб'яднаных нацыяў ухваляе выкарыстаньне рэчыва ў харчовай вытворасьці пры бясьпечнасьці ў досьледах на жывёлах. Аднак Эўрапейскае агенцтва па харчовых стандартах досьледна выявіла ператраўліваньне сынтэтычнага азазлучэньня (Е128), раней дазволенага ў якасьці чырвонага фарбальніка кілбасаў і мяса, у атрутны анілін.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Беларусі пры вытворчасьці харчаваньня для дзяцей першага году жыцьця з харчовых дадаткаў дапушчаецца выкарыстаньне толькі солі. У вырабах для дзяцей да трох гадоў выключаецца выкарыстаньне генэтычна зьмененай сыравіны[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Надзея Нікалаева. Харчовыя дабаўкі: за і супраць // Краіна здароўя. — 9 лютага 2010. — № 6 (175). — С. 5.