Хам (раман)
Хам | |
Cham | |
Жанр: | псыхалягічны раман |
---|---|
Аўтар: | Эліза Ажэшка |
Мова арыгіналу: | польская мова |
Публікацыя: | 1888 |
Пераклад на беларускую: | 2000 |
Перакладчык: | Ядвіга Бяганская |
Электронная вэрсія |
«Хам» (па-польску: Cham) — раман Элізы Ажэшкі. «Хам» — гэта псыхалягічны раман, зьмешчаны ў рэаліях і краявідах беларускае вёскі каля Нёману XIX стагодзьдзя. Галоўны герой — праведны й шчодры рыбак Павел, якога жонка Франка называла «хамам». Ён хоча вывесьці Франку з маральнага заняпаду, які, на ягоную думку, зьяўляецца разбуральным уплывам места й паталягічнымі рысамі яго ўласнай асобы. Аўтар, паказваючы глыбіню пачуцьцяў «хама», дае пранікнёнае дасьледаваньне псыхікі сялянскага героя.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дзеяньне раману разварочваецца ў беларускай вёсцы на рацэ Нёмане. Рыбак Павел Кабыцкі жыве звычайным вясковым жыцьцём. Сямейнае жыцьцё ны склалася з-за сьмерці жонкі, і ён замыкаецца ў сабе й сваім занятку. Аднойчы ён знаёміцца з жанчынай Франкам, у якую закохваецца ўсёй душой. Ён спрабуе дапамагчы ёй сысьці ад заганнага жыцьця й жыць спакойна і мерна, але ў яго гэта не атрымліваецца.
Беларускія выданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эліза Ажэшка. Выбраныя творы. — Менск: Беларускі кнігазбор, 2000. — (Беларускі кнігазбор). (пераклад з польскай мовы Ядвігі Бягінскай)[1]
- Эліза Ажэшка. Хам. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2009. — 207 с. — (Беларускі кнігазбор). — ISBN 978-985-02-1153-8 (пераклад Ядвігі Бягінскай)[2]
- Эліза Ажэшка. Хам. — Папуры, 2016. — 256 с. — (Мая беларуская кніга). — ISBN 978-985-15-2986-1[3]
Экранізацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пастановы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Хам» (1911), у беларускім народным тэатры Ігната Буйніцкага ў Вільні.