Халюмі
Халюмі | |
Паходжаньне | |
---|---|
Распаўсюджаныя складнікі | казінае малако[d][1], соль[1] і сычужны фэрмэнт[d][1] |
Халю́мі (па-грэцку: χαλλούμι) — паўцьвёрды недасьпелы сыр, які вырабляецца з сумесі казінага і авечага малака, а часам таксама каровінага[2][3][4]. Ён мае высокую тэмпэратуру плаўленьня, таму яго лёгка можна смажыць або гатаваць на грылі, што робіць яго папулярным заменьнікам мяса. Сычужны фэрмэнт выкарыстоўваецца дзеля згортваньня малака пры вытворчасьці халюмі[5], хоць пры ягоным вырабе не выкарыстоўваюцца бактэрыі[6]. Халюмі часта асацыюецца з Кіпрам, дзе на працягу многіх стагодзьдзяў яго вырабляла шматэтнічнае насельніцтва[7]. Ён таксама папулярны ва Ўсходнім Міжземнамор’і[8][9]. Гэтак у Турэччыне ён стаў шырока папулярны пасьля 2000 году[7]. Да 2013 году попыт на гэты гатунак сыру ў Вялікабрытаніі перавысіў попыт ва ўсіх іншых эўрапейскіх краінах апроч Кіпру[10]. Сыр з авечага малака ў стылі халюмі вырабляецца кіпрыётамі ў Ангельшчыне пад назвай англум з чыньніку абароны назвы халюмі, як патэнтаваны прадукт[11]. У Злучаных Штатах халюмі ёсьць зарэгістраванай гандлёвай маркай, якая належыць ураду Кіпра.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в http://foodmuseum.cs.ucy.ac.cy/web/guest/parsintages/civitem/1735
- ^ Gibbs, Paul; Morphitou, Ria; Savva, George (2004). «Halloumi: exporting to retain traditional food products»(недаступная спасылка). British Food Journal. 106 (7): 569–576. doi:10.1108/00070700410545755.
- ^ Ayto, John (1990). «The glutton’s glossary: a dictionary of food and drink terms». Routledge. — С. 133. — ISBN 0-415-02647-4.
- ^ Dew, Philip; Reuvid, Jonathan; Consultant Editors (2005). «Doing Business with the Republic of Cyprus». GMB Publishing Ltd. — С. 46. — ISBN 1-905050-54-2.
- ^ Lazarou, Stalo. «Χαλλούμι». Cyprus Food Virtual Museum.
- ^ Charles O’Connor. «Traditional Cheesemaking Manual». International Livestock Centre for Africa.
- ^ а б Welz, Gisela (1 September 2015). «European Products: Making and Unmaking Heritage in Cyprus». Berghahn Books. — С. 93—110. — ISBN 9781782388234.
- ^ Robinson, R. K.; Tamime, A. Y. (1991). «Feta and Related Cheeses». Woodhead Publishing. — С. 144. — ISBN 1-85573-278-5.
- ^ Allen, Gary J. (2007). «The herbalist in the kitchen». University of Illinois Press. — С. 212. — ISBN 978-0-252-03162-5.
- ^ Cooke, Nicholas (22 September 2013). «How halloumi took over the UK». BBC News.
- ^ O’Reilly, Séamas (24 November 2019). «Halloumi hell: how will we survive the cheese crisis?». The Guardian.