Перайсьці да зьместу

Халодная Балка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Халодная Балка
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Украіна
Вобласьць Адэская
Раён Бяляеўскі
Дата заснаваньня 1940
Геаграфія
Плошча 3,17 км²
Вышыня НУМ 36 м
Часавы пас
Каардынаты 46°36′15″ пн. ш. 30°35′14″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 2582 чал. (2001)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 482
Паштовы індэкс 67660
КОАТУУ 5121085401
Халодная Балка на мапе Ўкраіны
Халодная Балка
Халодная Балка
Халодная Балка

Хало́дная Ба́лка (па-ўкраінску: Холодна Балка) — вёска ў Бяляеўскім раёне Адэскай вобласьці Ўкраіны. Знаходзіцца за 21 км на паўночны захад ад Адэсы. Насельніцтва — 2582 чалавекі (2001), плошча — 3.17 км².

Назва паходзіць ад асаблівасьцяў клімату мясцовасьці: узімку дзьмуць халодныя паўночна-ўсходнія вятры, і халоднае паветра затрымліваецца ў нізінах яраў і балак. Улетку тут наадварот цяплей, чым у Адэсе.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Халодная Балка вядомая як бальнэагразевы і кліматычны курорт у складзе Адэскай групы курортаў. Першая гразелекавальня тут зьявілася ў 1883 року.

У цяперашні час функцыянуе дзіцячая здраўніца на 350 месцаў, дзіцячая рэўматалягічная клініка і гразелекавальня. Асноўныя лекавыя фактары — гразь і рапа Хаджыбэйскага ліману. Акрамя гразелекаваньня і рапных ваннаў ладзіцца клімататэрапія, вінаградалекаваньне, фізыятэрапеўтычныя працэдуры, лекавая фізкультура, масаж.

  • Прянишникова М. Е., Штеренгерц А. Е. Холодная балка. [Фотоочерк]. — Од.: 1967.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]