Халасты радок

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Халасты́ радо́к — незарыфмаваны вершаваны радок у рыфмаваным творы. Халастымі бываюць няцотныя радкі паўбелага верша, напісанага чатырохрадкоўямі, і гэта зьяўляецца яго асноўнай прыметай. Халастыя радкі могуць ужывацца і ў іншых строфах. Так, у вершы П. Панчанкі «Коні», напісаным трохрадкоўямі, трэція радкі ва ўсіх строфах — халастыя радкі:

Дзівіліся мы, і дзівіліся фрыцы:
Такое у сьне толькі можа прысьніцца
На сене духмяным.
З-пад лесу на поўдзень, нібы у пагоні,
Імчаліся коні, бяз коньнікаў коні,
Па лузе вячэрнім.

Рэгулярныя халастыя радкі — уласьцівасьць некаторых усходніх відаў строфаў: газэлі (першыя радкі двухрадкоўяў), рубаі (трэція радкі чатырохрадкоўяў) і інш. Асаблівы эфэкт узьнікае пры неспадзяваным, непрадбачаным зьяўленьні халастых радкоў на фоне зарыфмаваных. У гэтым выпадку парушаецца інэрцыя рыфмовага чаканьня, на халасты радок і перш за ўсё на яго апошняе слова зьвяртаецца найбольшая ўвага.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]