Філіпа Боенз
Філіпа Боенз | |
| Philippa Boyens | |
Філіпа Боенз (2012) | |
| Імя пры нараджэньні | Philippa Boyens |
|---|---|
| Дата нараджэньня | 1962 або 1963[1] |
| Месца нараджэньня | Новая Зэляндыя |
| Месца вучобы | |
| Занятак | сцэнарыст кінапрадусэр |
| Гады дзейнасьці | 2001 — цяпер |
| Сябра ў | Гільдыя сцэнарыстаў ЗША, Захад[d] |
| Дзеці | Кэлам Гітынз[d] |
| Узнагароды | |
| IMDb | 0101991 |
Філі́па Бо́енз (па-ангельску: Philippa Boyens) — новазэляндскі сцэнарыст і кінапрадусэр, якая напісала сцэнары для фільмаў Пітэра Джэксана кінасэрыі «Ўладар пярсьцёнкаў», «Кінг-Конг», «Мілыя косткі» і трылёгіі «Хобіт», дзе яна пісала сцэнар сумесна зь Пітэрам Джэксанам і Фрэн Ўолш.
Яна, Джэксан і Ўолш выйгралі прэмію «Оскар» за «Найлепшы адаптаваны сцэнар» за фільм «Уладар пярсьцёнкаў: Вяртаньне караля» на 76-й цырымоніі ўручэньня прэміі ў 2004 годзе. Яна была таксама са-прадусэрам ва ўсіх фільмах Джэксана, пачынаючы з «Кінг-Конга», і ў фільме «Раён № 9».
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вучоба
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Некаторы час Боенз была студэнткай Оклэндзкага ўнівэрсытэту, скончыўшы яго са ступеньню бакаляўра ангельскай мовы і гісторыі ў 1994 годзе. Яна атрымала ўзнагароду «Выдатнага выпускніка» ад унівэрсытэту ў 2006 годзе.
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У яе трое дзяцей: дачка Фібі Гітынз, сыны Калум Гітынз (абодва з акторам Полам Гітынзам) і Ісаак Мілер. Калум граў Галета ў фільме «Уладар Пярсьцёнкаў: Дзьве вежы».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Да таго як стаць сцэнарыстам, Боенз працавала ў тэатры ў якасьці драматурга, настаўніка, прадусэра і мантажора. Яна таксама правяла час у якасьці рэжысэра ў «Новазэляндзкай гільдыі пісьменьнікаў».
Праца над «Уладаром пярсьцёнкаў»
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Боенз стала фанаткай Дж. Р. Р. Толкіна яшчэ дзіцём. Калі Філіпа прыйшла дапамагчы камандзе сцэнарыстаў «Уладара пярсьцёнкаў», яна ўжо прачытала кнігу сем разоў.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Філіпа Боенз (анг.) на сайце IMDb
- ↑ Boynes, Philippa // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі