Перайсьці да зьместу

Філетызм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Філетызм або этнафілетызм (грэц. εθνοφυλετισμός, грэц. έθνος — «нацыя», грэц. φυλή — «племя» грэц. φυλετισμός — «расізм, трайбалізм») — тэалягічны тэрмін, прыняты ў праваслаўнай царкве для пазначэньня зьявы зьмешваньня нацыянальнага з царкоўным. Асуджаны ў 1872 годзе на Вялікім Памесным Саборы ў Канстантынопалі (Стамбуле) як ерась[1].

21 чэрвеня 2016 году на Ўсеправаслаўным саборы, які адбыўся на востраве Крыце, Расейскую праваслаўную царкву зьвінавацілі ў ерасі этнафілетызму. Зьвінавачваньне абвясьціў архіяпіскап кіпрскі Хрызастом II[2][3][4].