Фёдар Архіпенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Фёдар Архіпенка
Архипенко 2.jpg
Род дзейнасьці Герой Савецкага Саюзу
Дата нараджэньня 30 кастрычніка 1921
Месца нараджэньня Сьцяг БССР, 1919 Аўсімавічы, Бабруйскі раён
Дата сьмерці 28 сьнежня 2012(2012-12-28) (91 год)
Месца сьмерці Масква, Расея
Месца пахаваньня Траякураўскія могілкі
Грамадзянства СССР
Альма-матэр Вайскова-паветраная акадэмія імя Юрыя Гагарына
Занятак вайсковец
Узнагароды
мэдаль Жукава Мэдаль «За перамогу над Нямеччынай у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Ордэн Чырвонага Сьцяга Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі Герой Савецкага Саюзу медаль «За абарону Кіева» ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені мэдаль «За баявыя заслугі» медаль «За адвагу» медаль «За абарону Сталінграда» медаль «За ўзяцце Будапешта» медаль «За ўзяцце Вены» мэдаль «За вызваленьне Варшавы» медаль «За вызваленне Прагі» мэдаль «За ўзяцьце Бэрліну» медаль «Ветэран працы» юбілейны медаль «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» юбілейны медаль «50 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» Юбілейны медаль «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» мэдаль «У памяць 850-рочча Масквы» мэдаль «Вэтэран Узброеных сілаў СССР» Ордэн Працоўнай Славы

Фёдар Фёдаравіч Архіпенка (нарадзіўся 30 кастрычніка 1921, в. Аўсімавічы, Бабруйскі раён) — Герой Савецкага Саюзу.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1938 скончыў сярэднюю школу і аэраклюб. У тым жа годзе быў прызваны ў Чырвоную Армію. У 1940 скончыў Адэскую ваенную школу пілётаў.

У нямецка-савецкую вайну з чэрвеня 1941 на Паўднёва-Заходнім, Заходнім, Бранскім, Сталінградзкім, Варонескім, 2-м і 1-м Украінскіх франтах, лётчык-зьнішчальнік. Удзельнік абароны Ковеля, Роўна, Наваград-Валынскага, Кіева, Харкава, Варонежа, баёў пад Сталінградам, на Курскай дузе, за вызваленьне Украіны, Малдовы, Польшчы, Прагі, штурму Бэрліна. Па стане на травень 1945 зьдейсьніў 467 баявых вылетаў, правёў 102 паветраныя баі і асабіста зьнішчыў 30 варожых машын, а яшчэ 14 — у групавых баях.

Да 1959 служыў у Савецкай Арміі, палкоўнік. Скончыў Вайскова-паветраную акадэмію (1951). У 1968 скончыў Маскоўскі інжынэрна-эканамічны інстытут. Жыў у Маскве.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Архіпенка Фёдар Фёдаравіч // Памяць. Бабруйскі раён. — Мн., 1998. — С. 244—245.
  • Архипенко Ф. Ф. // Герои Советского Союза: Краткий биогр. словарь. Т. 1. — М., 1987. — С. 81.
  • Архипенко Фёдор Фёдорович // Навечно в сердце народном: Справочник. — Мн., 1984. — С. 32.
  • Бортнікаў Г. Жыццё — подзвіг // Трыбуна працы. — 1986. — 7 кастр.
  • Бортнікаў Г. Чацвёрты ордэн героя // Трыбуна працы. — 1987. — 10 верас.
  • Гарэлік А. Двое з адной вёскі // Звязда. — 1982. — 16 снеж.
  • Горелик А. Воспоминания о земляке-герое // Трыбуна працы. — 2001. — № 26. — С. 3.
  • Дзёрзкасць плюс уменне // Магілёўская праўда. — 1970. — 17 верас.
  • Кобля С. Герой — наш зямляк // Камуніст. — 1974. — 9 мая.
  • Освободители Бобруйщины // Трыбуна працы. — 1991. — 8 мая.
  • Хейман З. Семейная черта // Сов. Белоруссия. — 1985. — 5 сентября.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]