Перайсьці да зьместу

Фэмбой

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Фэмбо́й (ад анг. femboy ) — слэнгавы тэрмін, які адносіцца да мужчын (звычайна цысгендэрных), якія выказваюць сябе традыцыйна жаночымі паводзінамі, альбо да ЛГБТ-людзей любой гендэрнай ідэнтычнасьці, якія дэманструюць «мяккі» мужчынскі вобраз[1][2].

Малады чалавек, апрануты ў спадніцу і нейлонавыя гольфы, стаіць перад люстэркам і робіць сэлфі на свой тэлефон.
Фэмбой

Як інтэрнэт-эстэтыка, вобраз фэмбоя можа быць паказаны праз выкарыстаньне ўпрыгожваньняў, нашэньне жаночага адзеньня й макіяжу, альбо праз выраз жаночых паводніцкіх якасьцяў[3]. Слова фэмбой можа выкарыстоўвацца ў якасьці як сэксуальнага, гэтак і не сэксуальнага тэрміну; яно не пазначае канкрэтную сэксуальную арыентацыю[4] альбо гендэрную ролю[5].

Тэрмін узьнік у 1990-х гадох. З тых часоў ён стаў папулярны на інтэрнэт-форумах і ў сацыяльных сетках, такіх як TikTok, дзе такія трэнды, як «#femboyfriday» і «#femboyhooters», прыцягнулі ўвагу СМІ[6]. У гендэрных дасьледаваньнях тэрмін таксама выкарыстоўваецца як ідэнтыфікатар трансгендэраў; у дасьледаваньнях парнаграфіі тэрмін разглядаецца як ідэнтыфікатар пакорлівай ролі ў плоцевым акце і як праява элемэнтаў сэксуальных фантазіяў.

Тэрмін фэмбой ёсьць калькай з ангельскага femboy[a]. Паводле Dictionary.com, тэрмін femboy зьявіўся ў 1990-х гадох і ўяўляе сабой злучэньне словаў fem (скарачэньне ад feminine і femme) і boy[К 1][1][10]. Існуе іншы варыянт напісаньня слова, femboi, які выкарыстоўвае ЛГБТ-тэрмін boi[1], які з 2000 году стаў пазначаць «маладога, прывабнага гея»[11]. Тэрмін boi таксама выкарыстоўвацца, у якасьці альтэрнатыўнага напісаньня слова «boy», незалежна ад сэксуальнасьці[12].

Фэмбой — мужчына ці небінарны чалавек, які выкарыстоўвае эстэтычна і культурна жаночыя элемэнты для выражэньня больш жаночага боку традыцыйнай мужчынскай зьнешнасьці[13][14]; «Collins English Dictionary» вызначае фэмбоя як «мужчыну, чыя зьнешнасьць і паводніцкія рысы лічацца ўмоўна жаночымі»[15]. Паводле Dictionary.com, варыянт femboi можа адносіцца да «больш мяккіх» людзей, напрыклад маладых транс-мужчын ці буч-лезьбіянак[1]. Пачаткова тэрмін выкарыстоўваўся як прыніжальны выраз у дачыненьні да не мужных мужчын, але затым быў пераразьмеркаваны[13]; тэрмін усё яшчэ можа выкарыстоўвацца як абраза ў дачыненьні да транс-жанчын[14].

Нароўні з такімі тэрмінамі, як sissy, фэмбой не выкарыстоўваецца ў чыста парнаграфічным сэнсе — ён можа прымяняцца для абазначэньня мужчыны, які займаецца несэксуальным кросдрэсынгам альбо трансьвестычным фэтышызмам[16].

Цэтлік фэмбой выкарыстоўваецца на такіх плятформах, як Tumblr, для абазначэньня сэксуальнай ролі гея, падобнай на ролю жанчыны ў заходняй культуры; ён зьвязаны з такімі тэрмінамі, як boywife і pussyboy, для абазначэньня «самаідэнтыфікаваных жанчынападобных андрафільных мужчын, якія імкнуцца выключна да пранікненьня дамінуючых, мужных мужчын». Рычард Вітніёргу сьцьвярджае, што падобны цэтлік «дазваляе гэтым блогерам абʼяднаць свой выбар сэксуальнага абʼекта і сэксуальную ролю ў форму субʼектыўнасьці, зь якой могуць ідэнтыфікавацца іншыя», і лічыць, што людзі, якія выкарыстоўваюць гэтыя цэтлікі, падзяляюць «ніжнюю ідэнтычнасьць» зь незаходнімі гамасэксуаламі[17].

Фэмбоі былі фэтышызаваныя, а групы фэмбояў, як лічыцца, абмяжоўваюць тых, каго яны дапускаюць да ўдзелу, фармуючы групы «свой — чужой»[18].

Праведзены ў 2022 годзе аналіз самых папулярных аўтараў-мужчын на TikTok выявіў прысутнасьць жанчынападобных атрыбутаў, такіх як выкарыстаньне фарбы для валасоў і ўпрыгожваньняў. Аўтары артыкула выявілі, што топ-стваральнікі плятформы былі «даволі аднастайныя; <…> амаль выключна белыя, падцягнутыя й маладыя, з ідэальнай альбо амаль ідэальнай сымэтрыяй асобы й значным упрыгожваньнем цела», заявіўшы, што стваральнікі-мужчыны выкарыстоўвалі тэрмін фэмбой у якасьці замены цэтлікаў «жанчынападобны» й «гей»[19].

Чалавек у фіялетавым сьвятле на ложку ў характэрных для фэмбояў атрыбутах: у спадніцы й гольфах.
Чалавек у характэрных для фэмбояў атрыбутах

Фэмбоі могуць займацца кросдрэсынгам[16] і апранацца ў адзеньне, якое асацыюецца з эстэтыкай фэмбояў, напрыклад спадніцы, сукенкі й гольфы[13][20]. Джулс Джаана Глісан сьцьвярджае, што фэмбоі з 4chan «часта, але не заўсёды робяць гармонатэрапію транссэксуальнасьці». Многія фэмбоі ідэалізуюць плоскія жаночыя грудзі, з-за чаго некаторых зь іх выкарыстоўваць прэпараты, якія прымяняюцца ў гармонатэрапіі транссэксуальнасьці, каб запавольваюць рост грудзей. Элемэнт маладосьці ў культуры фэмбояў выклікае пытаньні пра тое, як доўга чалавек можа заставацца фэмбоем[21].

Для транс-жанчынаў быць фэмбоем — спосаб пазьбегнуць мэдычных цяжкасьцяў, зьвязаных зь транс-пераходам. Глісан таксама апісвае фэмбояў як «спосаб пазьбегнуць унутранай і вонкавай трансфобіі», а таксама «ўнікальнай стыгмы», зь якой сутыкаюцца трансгендэрныя жанчыны. Яна разглядае фэмбояў як «самаробную, падобную да жанчыны зьяву», якая супрацьстаіць традыцыйнай мэдычнай практыцы, зьвязанай з гендэрным пераходам[21].

Тэрмін фэмбой падобны на тэрмін шымэйл (shemale) тым, што абодва пазначаюць людзей, якія дэманструюць адначасова мужчынскія й жаночыя паводзіны; яны выказваюць жаноцкасьць у далікатнай манеры без прысутнасьці сэксуалізаванага жаночага цела, напрыклад, вялікіх грудзей. У часопісе Porn Studies Эмэралд Воўт лічыць, што фэмбоі ўключаюць у сябе як жанчынападобных цысгендэрныэ мужчынаў, так і, нягледзячы на адсутнасьць цялеснай жаноцкасьці, «ніжніх» трансгендэрных жанчын. У парнаграфіі, на яе думку, фэмбой падзяляе ідэю «юнацкай зьнешнасьці» з твінкамі і «ўяўляе сабой элемэнт сэксуальнай фантазіі» пра трансгендэрную жаноцкасьць[16].

Гісторыя, эстэтыка і культура

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сьцяг уяўляе сабой палотнішча, падзеленае на сем роўнавялікіх палосаў. Першая й сёмая (калі лічыць зьверху ўніз) насычанага ружовага колеру, другая й шостая менш насычанага ружовага колеру, трэцяя й пятая белага колеру, а чацьвёртая (сярэдняя) блакітнага колеру.
Гэты прапанаваны сьцяг фэмбояў сымбалізуе жаночую эстэтыку, жаночыя паводзіны, небінарную ідэнтычнасьць і мужнасьць[22][23]

Культура фэмбояў пачала фармавацца ў ЗША ў 1990-х гадох. Пасьля таго як тэрмін быў выкарыстаны ў Інтэрнэце, пачалі фармавацца супольнасьці фэмбояў. Прыкладна ў 2018 годзе тэрмін фэмбой можна было сустрэць амаль выключна на 4chan, асабліва на форуме /lgbt/. Пазьней ён стаў папулярны на такіх плятформах, як Reddit і TikTok[21][13]. На Reddit разьмяшчаецца як сэксуальны, так і несэксуальны фэмбой-кантэнт. r/feminineboys быў створаны ў 2012 годзе й да ліпеня 2024 году налічваў 264 000 удзельнікаў; на сайце таксама ёсьць парнаграфічныя супольнасьці, такія як r/FemBoys[18][24]. TikTok быў названы «бясьпечнай прасторай», якая дазваляе волю гендэрнага выказваньня[25]. Эстэтыка фэмбояў параўноўвалася з такімі фігурамі ў папулярнай культуры, як Гары Стайлс[19]; вірусныя гэштэгі, такія як «#FemboyFriday», і мэмы, такія як «Femboy Hooters», спрыялі папулярызацыі эстэтыкі[13][24].

Сьцяг уяўляе сабой палотнішча, падзеленае на дзьве роўнавялікія частцы, зьверху ружовага, а зьнізу аранжавага колеру. Ля дрэўка намаляваны белы трохкутнік зь фіялетавай акантоўкай. У сярэдзіне трохкутніка намаляваны фіялетавы круг зь белым кругам унутры, прытым фіялетавы круг злучаны з акантоўкай.
Адзін з прапанаваных сьцягаў-сымбаляў фэмбояў[23]
Сьцяг уяўляе сабой палотнішча, падзеленае на шэсьць роўнавялікіх палосаў, зьверху фіялетавага колеру, ад менш насычанага да больш насычанага, а зьнізу зялёнага колеру, ад менш насычанага да больш насычанага.
Іншы варыянт сьцягу-сымбаля фэмбояў[23]

Паводле Ае Лэй Туны, культура фэмбояў прысутнічала ў «Вясновай рэвалюцыі» ў Мʼянме (пратэсты супраць кіроўнай вайсковай хунты, усталяванай пасьля дзяржаўнага перавароту 2021 году). Падчас пратэстаў адзеньне фэмбояў выкарыстоўвалася для прыцягненьня ўвагі, пры гэтым гендэрна неканформнае адзеньне апраналі не фэмбоі. Тун разглядае ўкараненьне культуры фэмбояў, раней незнаёмай Мʼянме, як тактыку, якая вядзе да «сацыяльнай і культурнай ідэалягічнай рэвалюцыі»[26]. У публікацыі Інстытуту Юсафа Ісхака ад 2021 году дзейнасьць фэмбояў супраць хунты апісваецца як «падрыў ейных прынцыпаў кіраваньня», праводзіцца параўнаньне з супрацьдзеяньнем удзелу ЗША ў Віетнамскай вайне й антываенным лёзунгам «Make love, not war» (з анг. — «займайцеся каханьнем, а не вайной»)[27].

  1. ^
    • Feminine — з анг. — «жаночы[7]»;
    • Femme — тэрмін для абазначэньня лезьбіянкі, якая дэманструе жаночую ідэнтычнасьць альбо жаночае гендэрнае ўяўленьне[8];
    • Boy — з анг. — «хлопец», «юнак»[9].
  1. ^ а б в г What does femboy mean? (анг.). Dictionary.com (26 студзеня 2021). Праверана 7 лістапада 2024 г. Архіўная копія ад 7 красавіка 2024 г.
  2. ^ Jordan Collins. (24 чэрвеня 2024) What is a femboy and why are they trending? (анг.). We Got This Covered — FYI. Праверана 7 лістапада 2024 г.
  3. ^ What does Femboy mean? (анг.). Definitions.net. Праверана 7 лістапада 2024 г.
  4. ^ Stefano Maltese Dalle traiettorie underground verso gli altrove della formazione: il movimento pedagogico delle adolescenze non binarie  (італ.). — Pedagogia delle Differenze, 2022. — В. 2. — Т. 51. — С. 157—178. — ISSN 2785-6895.
  5. ^ Malavika Pradeep (15 сакавіка 2024) What is a femboy? Understanding this gender expression term (анг.). ScreenshotПраверана 7 лістапада 2024 г.
  6. ^ Christian Correa (25 верасьня 2023, дата абнаўленьня — 17 кастрычніка 2023) Gender & sexual fluidity were all the rage in the 19th century. Today’s femboys signify a rebirth (анг.). LGBTQ NationПраверана 13 кастрычніка 2024 г.
  7. ^ «Feminine». verbum.byПраверана 7 лістапада 2024 г.
  8. ^  Miller, Meredith. Historical Dictionary of Lesbian Literature (анг.). — The Scarecrow Press, Inc., 2006. — 65 с.
  9. ^ «Boy». verbum.byПраверана 7 лістапада 2024 г.
  10. ^ Fem (анг.). Collins English Dictionary. Архіўная копія ад 28 красавіка 2021 г.
  11. ^ boi Meaning & Origin (анг.). Dictionary.com (25 кастрычніка 2018). Праверана 7 лістапада 2024 г.
  12. ^ Mad About the Boi (анг.) // Slate, 21 кастрычніка 2020 г. Архіўная копія ад 8 студзеня 2024 г. Праверана 7 лістапада 2024 г.
  13. ^ а б в г д Patston Manning (29 ліпеня 2022) Femboy is the TikTok trend shaking up gender norms (анг.). Happy Mag. Праверана 7 лістапада 2024 г. Архіўная копія ад 24 сакавіка 2024 г.
  14. ^ а б Cristalli, Beatrice (7 студзеня 2021) Parlare della fluidità di genere (італ.). Treccani. Праверана 7 лістапада 2024 г. Архіўная копія ад 30 сакавіка 2023 г.
  15. ^ Femboy (анг.). «Collins English Dictionary». Праверана 7 лістапада 2024 г. Архіўная копія ад 14 лютага 2023 г.
  16. ^ а б в Vaught Emerald. Saturated femininities: trans women in porn beyond the shemale  (анг.) // Porn Studies. — 2023. — С. 11. — ISSN 2326-8743. DOI:10.1080/23268743.2023.2267603 (патрэбная падпіска)
  17. ^ Vytniorgu Richard. Effeminate Gay Bottoms in the West: Narratives of Pussyboys and Boiwives on Tumblr  (анг.). — Journal of Homosexuality, 2023. — Vol. 70. — С. 2124. — ISSN 0091-8369. DOI:10.1080/00918369.2022.2048167
  18. ^ а б En, Boka; En, Michael; Griffiths, David. Gay Stuff and Guy Stuff: The Construction of Sexual Identities in Sidebars on Reddit. — Networking Knowledge: Journal of the MeCCSA Postgraduate Network, 2013. — Vol. 6. — С. 11. — ISSN 1755-9944. DOI:10.31165/nk.2013.61.293
  19. ^ а б Foster, Jordan; Baker, Jayne. Muscles, Makeup, and Femboys: Analyzing TikTok’s «Radical» Masculinities  (анг.). — Social Media + Society, ліпень 2022. — Vol. 8. — ISSN 2056-3051. DOI:10.1177/20563051221126040
  20. ^ Cidral, Mariáh. (15 верасьня 2020) Femboys: o Movimento Que Vai das Semanas de Moda ao TikTok (парт.). FFW. Праверана 7 лістапада 2024 г.
  21. ^ а б в Jules Joannne Gleeson. (3 лютага 2018) An Anatomy of the Soy Boy (анг.). New SocialistПраверана 7 лістапада 2024 г. Архіўная копія ад 17 сакавіка 2024 г.
  22. ^ (ананім) (25 чэрвеня 2022) All about the Femboy Pride Flag (анг.). QueertyПраверана 7 лістапада 2024 г. Архіўная копія ад 4 красавіка 2024 г.
  23. ^ а б в The Femboy Flag: Symbol of Pride and Unity (анг.). www.roanyer.com (26 лютага 2023). Праверана 7 лістапада 2024 г.
  24. ^ а б Megan C. Hills (14 верасьня 2020) Why #FemboyFriday is more than just a trend (анг.). Evening Standard. Праверана 7 лістапада 2024 г. Архіўная копія ад 23 студзеня 2024 г.
  25. ^ Ran, Dani. (13 жніўня 2020) Introducing the Femboys Taking TikTok By Storm (анг.). ViceПраверана 7 лістапада 2024 г. Архіўная копія ад 30 красавіка 2024 г.
  26. ^ Tun, Aye Lei. Deconstructing and Reinforcing Gender Norms and Cultural Taboos in Myanmar’s Spring Revolution  (анг.) // Journal of Burma Studies : часопіс. — 2023. — В. 1 (27). — С. 39, 48—49. — ISSN 2010-314X. DOI:10.1353/jbs.2023.0001
  27. ^ Jordt, Ingrid; Than, Tharaphi; Ye Lin, Sue. How Generation Z Galvanized a Revolutionary Movement Against Myanmar’s 2021 Military Coup (анг.). — 7. — 2021. — С. 14—15. — (Trends in Southeast Asia).