Фэлікс Марцінкевіч
Фэлікс Марцінкевіч | |
| Дата нараджэньня | 1 лютага 1920 або 1 сакавіка 1920 |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 13 жніўня 1992 (72 гады) |
| Месца вучобы | |
| Занятак | навуковец |
| Навуковая сфэра | эканоміка і сельская гаспадарка Беларусі |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар эканамічных навук[d] (1964) |
| Узнагароды | |
Фэ́лікс Станісла́вавіч Марцінке́віч (1 лютага 1920, в. Машчонае, Койданаўскі раён — 13 жніўня 1992) — эканаміст. Акадэмік АН БССР (1969, член-карэспандэнт 1966), доктар эканамічных навук (1964), прафэсар (1965).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Закончыў БДУ (1946). З 1947 г. у Інстытуце эканомікі АН БССР (у 1964—1980 дырэктар). Адначасова ў 1966-1970 гг. у Беларускім інстытуце народнай гаспадаркі. Навуковыя працы па разьвіцьці і разьмяшчэньні прадукцыйных сіл Беларусі, эфэктыўнасьці сельскагаспадарчай вытворчасьці. Дасьледаваў заканамернасьці разьмяшчэньня галін сельскай гаспадаркі і фармаваньня сельскагаспадарчых зон. Удзельнічаў у распрацоўцы навуковых прагнозаў па комплексным выкарыстаньні прыродных рэсурсаў і разьвіцьці прадукцыйных сіл Палесься. Адзін з аўтараў і навуковы рэдактар кніг «Эканамічная геаграфія Беларускай ССР» (1956), «Беларуская ССР» (1957), «Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ў Беларускай ССР за гады Савецкай улады» (1970).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Марцінкевіч Фелікс Станіслававіч. // Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Дзяржынскага раёна. Мінск. 2004. С. 607.
Дзеля паляпшэньня артыкулу неабходна:
|
- Нарадзіліся 1 лютага
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся 1 сакавіка
- Нарадзіліся ў Менскім павеце (Расейская імпэрыя)
- Памерлі 13 жніўня
- Памерлі ў 1992 годзе
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўнівэрсытэту
- Дактары эканамічных навук
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Акадэмікі Акадэміі навук БССР
- Беларускія эканамісты
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі