Фэлікс Гумен
Фэлікс Гумен | |
Дата нараджэньня | 28 сакавіка 1941 |
---|---|
Месца нараджэньня | в. Кальцова Амурскай вобласьці, Расея |
Адукацыя | Віцебскі пэдагагічны інстытут (цяпер Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт) |
Месца вучобы | |
Занятак | акварэль |
Месца працы | |
Плынь | Віцебская школа акварэлі[d] |
Працы | «Сафійскі сабор у Полацку» (1967) |
Пад уплывам | Іван Сталяроў |
Фэлікс Фёдаравіч Гу́мен (н. 28 сакавіка 1941, в. Кальцова Амурскай вобласьці, Расея) — беларускі мастак, адзін з пачынальнікаў Віцебскай школы акварэлі.
Нарадзіўся 28 сакавіка 1941 году ў в. Кальцова (Амурская вобласьць, Расея) ў сям’і вайскоўца-памежніка. У 1962 годзе скончыў Віцебскі пэдагагічны інстытут (цяпер Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт), ад 1965 да 1974 году выкладаў у ім. У 1965 годзе ўступіў у Саюз мастакоў СССР. З 1960-х быў добра вядомым у мастацтве[1]. Са складу саюза мастакоў выйшаў у 2006 г. Аўтар эмацыйна выразных, пераважна пленэрных пэйзажаў: «Сафійскі сабор у Полацку» (1967), «Наваполацак. Сонца над горадам» (1968), «Віцебскі дворык» (1975), «Ушацкія азёры» (1994), «Лагойшчына» (1995) і інш. Нацюрморты Гумена вылучаюцца дакладнай перадачай формы і фактуры рэчаў: «Кветкі шыпшыны» (1967), «Камбала» (1970), «Клопаты гаспадыні» (1972), «Атрыбуты мастацтва» (1974), «Дзьмухаўцы» (1982), «Нацюрморт» (1990), «Званочкі зь яру» (1995) і інш. Для творчасьці характэрны шырокая манера пісьма, сакавіты колер, кантрасты сьвятла і ценю.
Паказваў акварэлі на выставе віцебскіх мастакоў, прысьвечанай II Усесаюзнаму фэстывалю польскай песьні, якая адкрылася 18 ліпеня 1990 году ў карціннай галерэі Віцебскага гарадзкога цэнтра культуры[2]. У красавіку 1991 году адбылася выстава-продаж акварэляў Фэлікса Гумена ў Віцебску[3]. У 1993 годзе паказваў свае працы на сумеснай выставе ў Нінбургу[4]. 24 чэрвеня 1993 году арганізаваў выставу адной карціны ў выставачнай залі музычнай гасьцёўні Віцебска[5]. У студзені 1994 году прадстаўляў свой жывапіс на сумеснай мастацкай выставе-продажы «Віцебская мазаіка» у Арт-цэнтры Марка Шагала[6].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Базан, Л. Ах, акварель, акварель // Витебский курьер. — 1991. — № 15. — С. 2.
- ^ Выставка витебских художников // Витебский курьер. — 1990. — № 7. — С. 7.
- ^ Картинная галерея городского центра культуры // Витебский курьер. — 1991. — № 14. — С. 1.
- ^ Две выставки и все в Германии // Витебский курьер. — 1993. — № 19. — С. 3.
- ^ Панорама // Витебский курьер. — 1993. — № 24. — С. 2.
- ^ «Витебская мозаика» // Витебский курьер. — 1994. — № 5. — С. 2.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Цыбульскі М. Л. Гумен Фелікс Фёдаравіч // БЭ. — Менск: 1997 Т. 5. С. 532.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Асабісты сайт Фэлікса Гумэна
- Гумен Феликс Фёдорович(рас.) Ассоциация «Город Витебск и Компания»
- Гумен, Феликс Фёдорович(рас.) Витебская энциклопедия