Перайсьці да зьместу

Фэдэрыка Баскірота

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэдэрыка Баскірота
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 верасьня 1996(1996-09-20)[1] (29 гадоў)
Рост 184 см
Вага 95 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Крэманэзэ
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2013—2014 Леньяга[d] 30 (0)
2014—2019 Крэманэзэ 0 (0)
2015—2016 Сэрэньнё[d] 34 (1)
2016—2017 Фарлі[d] 10 (0)
2017—2018 Кунэо[d] 23 (1)
2019—2021 Вітэрбэзэ[d] 58 (4)
2021—2022 Асколі[d] 30 (4)
2022—2025 Леччэ 112 (5)
2025—4 Крэманэзэ 5 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
27 верасьня 2025.

Фэдэры́ка Баскіро́та (па-італьянску: Federico Baschirotto; нар. 20 верасьня 1996 году) — італьянскі футбаліст, абаронца клюбу «Крэманэзэ».

Дэбютаваў у прафэсійным футболе ў 2016 годзе ў складзе клюбу «Фарлі» ў Сэрыі С. Супернікамі ў той дзень былі футбалісты «Вэнэцыі». Доўгі час належыў клюбу «Крэманэзэ», але ўвесь час знаходзіўся ў арэндах у розных італьянскіх клюбаў ніжэйшых дывізіёнаў. У 2019 годзе стаў футбалістам «Вітэрбэзэ». Кар’ера пайшла ўгору калі ў ліпені 2021 году Баскірота далучыўся да шэрагаў «Асколі», якая на той час гуляла ў Сэрыі Б. Абаронца адразу стаў гульцом асноўнага складу, а клюб заняў 6 радок, атрымаўшы права выступу ў плэй-оф за выхад у Сэрыю А. «Асколі» трывала паразу ад «Бэнэвэнта» і страціла шанец на падвышэньне. Тым ня менш, Баскірота запрыкмецілі і запрасілі ў «Леччэ». Кантракт быў складзены 12 ліпеня 2022 году[2]. 13 жніўня 2022 году дэбютаваў у Сэрыі А ў хатнім матчы супраць «Інтэрнацыянале», калі «Леччэ» атрымаў паразу зь лікам 1:2. Першы гол у найвышэйшым дывізіёне здабыў 9 лістапада, распачаўшы лік галоў уласнага клюбу ў матчы супраць «Аталянты» (2:1)[3].

  1. Federico Baschirotto // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. «Baschirotto è un nuovo calciatore del Lecce»(недаступная спасылка). Lecce.
  3. «Colpaccio del Lecce: Baschirotto e Di Francesco stendono l’Atalanta». La Gazzetta dello Sport.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]