Фуражка галяндца
Выгляд
Каардынаты: 55°47′48″ пн. ш. 21°04′02″ у. д. / 55.79667° пн. ш. 21.06722° у. д.
Фуражка галяндца (па-летувіску: Olando kepurė) — пагорак у Прыморскім рэгіянальным парку Летувы каля вёскі Каркле(lt), за 2 км на поўнач ад Гіруляў(lt).
Пагорак — парабалічная выдма, створаная Эолавымі адкладамі на марэнавым хрыбце. Мясьціна вымываецца Балтыйскім морам, адкрываючы ў марэне разнастайныя валуны. У выніку на імправізаваным «пляжы» зьбіраецца груда з камянёў. З-за падмыцьця падножжа абрыву зьверху спаўзае грунт.
Доўгі час «Фуражка галяндца» была навігацыйным арыентырам для маракоў і рыбакоў, таму ў пачатку XIX стагодзьдзя тут былі ўсталяваныя пазнакі, а месца нанесенае на мапы. Вяршыня абрыву — добрае месца для назіраньня за птушынымі палётамі.