Фрыцыс Розіньш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам 86.57.187.13 (гутаркі) у 12:26, 12 студзеня 2014. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Фрыцыс Розіньш
старшыня выканкаму Рады працоўных, салдацкіх і безьзямельных дэпутатаў Латвіі (Рэспублікі Іскалату)
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 19 сакавіка 1870
воласьць Пурмсату, Курзэмэ, Расейская імпэрыя
Памёр: 07 траўня 1919
воласьць Лузнава, ЛССР

Фры́цыс Розіньш або Фры́дрых Розіньш, па-латыску: Fricis Roziņš, меў мянушку Āzis (Казёл) (1870—1919), латыскі марксіст і рэвалюцыянэр, выдавец і журналіст. У 1891—1897 вучыўся ў Тартускім унівэрсітэце.

Зь сьнежня 1917 да лютага 1918 гг. быў старшынём Рады працоўных, салдацкіх і безьзямельных дэпутатаў Латвіі (Рэспублікі Іскалату). З сакавіка 1918 г. — намесьнікам народнага камісарыяту па справах нацыянальнасьцяў РСФСР; быў таксама сябрам Прэзыдыюму Ўсерасейскага цэнтральнага выканаўчага камітэту (УЦВК). У 1919 г. камісарам земляробства ва ўрадзе Савецкай Латвіі.

Пахаваны ў Рызе.