Францішак Юндзіл
Выгляд
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Юндзіл.
Франці́шак Уладзісла́вавіч Ю́ндзіл (1825—1865) — адзін з кіраўнікоў Паўстаньня 1863—1864 гадоў.
Служыў у арміі. З 1858 году на радзіме. Уваходзіў у склад Гарадзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі. Зь вясны 1863 году паўстанцкі ваенны начальнік Слонімскага павету, стаяў на чале атраду колькасьцю каля 300 чал. Удзельнічаў у бітве пад Мілавідамі ў 1863 годзе.
З кастрычніка 1863 году ў Кракаве, камэндант гораду. Памёр у эміграцыі 13 ці 14 лютага 1865 году.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |