Францішак Цэтнэр
Выгляд
Францішак Цэтнэр | |
Герб «Прырова» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | XVII стагодзьдзе |
Памёр | 5 студзеня 1732 |
Род | Цэтнэры |
Бацькі | Ян Цэтнэр Люзанна з Джурова |
Жонка | Ганна з Тарлаў |
Дзеці | Францішка |
Дзейнасьць | вайсковец, палітык |
Францішак Цэтнэр (? — 5 студзеня 1732) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода смаленскі (з 1714).
Трымаў Камянацкае (з 1702) і Вярбельскае (з 1727) староствы.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Цэтнэраў гербу «Прырова», сын Яна, кашталяна валынскага, і Люзанны з Джурова.
У 1702—1703 набіраў ахвотнікаў у панцырную харугву. Абіраўся паслом на сойм 1712[2].
Ажаніўся з Ганнай, дачкой ваяводы люблінскага Станіслава Тарлы. У шлюбе меў дачку Францішку, другую жонку ваяводы падольскага Міхала Юзэфа Жавускага[3].
Партрэты Францішка Цэтнэра і ягонай жонкі Ганны (абодва каля 1730) у наш час захоўваюцца ў Львоўскай галерэі мастацтваў, куды яны трапілі з палаца Жавускіх у мястэчку Раздол.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego : spisy. T. 4, Ziemia smolenśka i województwo smolenśkie XIV-XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: Wydawnictwo DiG, 2003. — С. 219. — 412 с. — ISBN 83-7181-279-5
- ^ Hejnosz W. Franciszek Cetner // Polski Słownik Biograficzny. T. III. — Kraków, 1937. S. 238.
- ^ Український портрет XVI—XVIII століть, каталог-альбом. Вид. 2-ге. — К., 2006. С. 154.