Перайсьці да зьместу

Францішак Баркоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Баркоўскі.
Францішак Баркоўскі
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся31 ліпеня 1957(1957-07-31) (67 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыяшахматыст

Францішак Баркоўскі (па-польску: Franciszek Borkowski; нарадзіўся 31 ліпеня 1957 году, Уроцлаў) — польскі шахматыст, міжнародны майстра (1980).

У 1974 годзе выйграў чэмпіянат Польшчы сярод юніёраў у Грудзёндзы, праз год заняў V месца ў чэмпіянаце юніёраў Эўропы, які праходзіў ў Гронінгене (Нідэрлянды) а таксама дэбютаваў у фінале чэмпіянату Польшчы сярод дарослых ў Познані. Да 1989 году прыняў удзел ў шасьці фінальных турнірах. Найлепшы вынік дасягнуты ў 1988 годзе ў Любліне, дзе заняў VI месца. У 1976 годзе прадстаўляў Польшчу на чэмпіянаце сьвету ў Каракасе (Вэнэсуэла)

Неаднаразова выступаў у агульнапольскіх ды міжнародных турнірах: 1976 — Прышціна — III—IV месца; 1977 — Яленя Гура — I, Экша (Швэцыя) — I; 1979 — Слупск — III—IV; 1984 — Гданьск — I, Уроцлаў — II; 1985 — Гдыня — I—II; 1986 — Гдыня — II; 1987 — Гдыня — III; 1990 — Гдыня — III; 1991 — Oдэнсэ (Данія) — I.