Перайсьці да зьместу

Францускі пацалунак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Францускі пацалунак

Францу́скі пацалу́нак — гарачая й эратычная форма пацалунку з дакрананьнем партнэрамі языкоў адзін аднаго. Такі «пацалунак языкамі» стымулюе вусны, язык і рот партнэра, што выклікае псыхалягічнае сэксуальнае ўзрушэньне. У адрозьненьне ад звычайнага пацалунку, які часта ня мае сэксуальнай канатацыі, францускі пацалунак выконваецца толькі між блізкімі асобамі і можа зьяўляцца ўступам да плоцевага чыну.

Назва зьявілася ў ангельскамоўным сьвеце ў пачатку XX стагодзьдзя дзякуючы рэпутацыі французаў як больш авантурных і жарсных каханкаў. У Францыі такі пацалунак называецца «пацалункам каханкаў» (un baiser amoureux) або «пацалунак языком» (un baiser avec la langue).

Рот — адна з асноўных эрагенных зонаў чалавека. Даказана, што адчуваньне дотыку языка да языка стымулюе выкід эндарфіну і зьмяншае ўзровень стрэсу. У часе францускага пацалунку адбываецца больш інтэнсіўны абмен сьлінай, чым пры звычайным пацалунку.

Адбываецца актывізацыя млечавых нэрваў, падстраўнікавай залозы і нэрвовых канчаткаў прамежжа, выклікаючы сэксуальную ўзрушанасьць[1].

Пры францускім пацалунку існуе ўмераная рызыка заражэньня папілёмавіруснай інфэкцыяй.

Пры наяўнасьці адкрытай раны існуе імавернасьць заражэньня ВІЧ[2][3].

Таксама пры наяўнасьці парэзаў ці ранаў і актыўным абмене сьлінай падчас пацалунку магчымае заражэньне гепатытам B, асабліва калі хворы чалавек мае вялікую канцэнтрацыю віруса[4].

Пры працяглым францускім пацалунку зрэдку магчымая перадача пранцаў[5], але для гэтага патрэбны кантакт з актыўнай высыпкай[6].

  • У 2001 року ўсталяваны рэкорд паводле найбольшай працягласьці францускага пацалунку: 30 гадзінаў, 59 хвілінаў і 21 сэкунду, прычым кожным з партнэраў за гэты час спаліў 7436 кілякалёрыяў[7].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. Исаев Д. Д. Фазы сексуальных реакций: Поцелуй // Иллюстрированная энциклопедия сексуальности. — СПб.: Продолжение жизни, 2002. — С. 85. — 368 с.
  2. HIV/AIDS 101 (анг.). Centers for Disease Control and Prevention. Праверана 12 траўня 2015 г. Архіўная копія ад 1 чэрвеня 2017 г.
  3. Man with HIV may have infected partner with a kiss. CNN (10 ліпеня 1997). Праверана 12 траўня 2015 г. Архіўная копія ад 4 сакавіка 2016 г.
  4. How Much Do You Really Know About Sex and Hepatitis B? Take This Quiz and Find Out (анг.) Праверана 1 сьнежня 2021 г. Архіўная копія ад 1 сьнежня 2021 г.
  5. Syphilis Symptoms, Causes, and Diagnosis (анг.). WebMD. Праверана 12 траўня 2015 г. Архіўная копія ад 25 верасьня 2020 г.
  6. Lori E. Fantry, M.D., M.P.H., Edmund C. Tramont, M.D., F.A.C.P. Treponema Pallidum (Syphilis) (анг.) Праверана 12 траўня 2015 г. Архіўная копія ад 12 сакавіка 2015 г.
  7. Tongzoenen is ongezond (нід.). Gezondheid NV (сакавік 2021). Праверана 20 лютага 2022 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]