Плоцевая ўзрушанасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Плоцевая ўзрушанасьць  — зьмены ў целе чалавека, якія адбываюцца пад узьдзеяньнем сэксуальных стымулаў. Гэта пачатак, першая з чатырох частак у чыне каханьня чалавека. Юр у чалавеку папярэднічае моманту непасрэднага пачатку каханьня, занятку самазавальненьня. Як правіла яно наступае ў выніку прагляду і чытаньня эратычных матэрыялаў, размовы на сэксуальную тэму, узьдзеяньня на цела (пяшчоты і г. д.), успамінаў, зносінаў.

Апісаньне плоцевай узрушанасьці. Юр, агульны для мужчын і жанчын:

  • пачашчэньне дыханьня;
  • пачашчэньне сэрцабіцьця;
  • павышэньне крывянага ціску;
  • павышэньне цягліцавага тонусу;
  • павышэньне сьлінавырабу;
  • зьмяненьне стану скурных пакроваў (пачырваненьне, зьяўленьне мурашак);
  • пашырэньне зрэнак;
  • зьмены ў позірку, голасе, паводзінах.

Юр у мужчыны:

  • эрэкцыя струка;
  • эрэкцыя саскоў;
  • цечка змазкі.

Юр у жанчыны:

  • эрэкцыя саскоў;
  • эрэкцыя похвы;
  • увільгатненьне похвы.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]