Перайсьці да зьместу

Франсіска Мэдына Люна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Франсіска Мэдына Люна
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 траўня 1981(1981-05-26)[1][2] (44 гады)
Рост 174 см
Вага 69 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2001—2002 Навэльда[d] 17 (0)
2002—2003 Тарэга[d]
2003—2004 Рэўс Дэпортыю[d] 36 (23)
2004—2005 Арагон[d] 27 (11)
2005—2006 Рэал Сарагоса 3 (0)
2005—2006 Мурсія[d] 30 (8)
2006—2007 Эркулес[d] 21 (2)
2007 Раё Вальекана 4 (0)
2007—2013 Раё Вальекана 197 (52)
2013—2016 Гранада 67 (8)
2016 Раё Вальекана 15 (0)
2017 АЭЛ Лімасол 17 (5)
2017—2018 Лямія 27 (5)
2018—2019 АЭЛ Лярыса 15 (0)
2019 Лямія 10 (2)
2019—2020 Джамшэдпур[d] 6 (1)
2020 Пінта[d] 4 (0)
2021 Лямія 9 (0)
Зборныя
2003—2015 Каталёнія[d] 6 (1)

Франсіска Мэдына Люна (па-гішпанску: Francisco Medina Luna), больш вядомы як Піці (па-гішпанску: Piti; нар. 26 траўня 1981 году, Рэўс, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, нападнік.

Піці ў 2004 годзе, гуляючы ў асноўным у аматарскіх лігах, падпісаў кантракт з «Сарагосай». Клюб з Сарагосы заўважыў гульца, калі той забіў 23 галы за свой клюб «Рэўс Дэпортыю» ў Тэрсэры. Падчас свайго знаходжаньня ў новым клюбе Піці, у асноўным, праводзіў матчы за другую каманду клюбу, зьявіўшыся толькі ў трох гульнях Ля Лігі на агульную колькасьць у 37 хвілінаў. Сэзон 2005—2006 гадоў гулец правёў у арэндзе ў клюбе «Мурсія», які выступаў у Сэгундзе.

Улетку 2006 году, Піці далучыўся да клюбу «Эркулес», які гуляў у Сэгундзе. У студзені наступнага году Франсіска перайшоў на правах арэнды ў склад мадрыдзкага клюбу «Раё Вальекана», які прадстаўляў лігу больш ніжэйшую. У мадрыдзкім клюбе кар’ера гульца рэзка пайшла на ўздым. У сэзоне 2007—2008 гадоў гулец забіў 7 мячоў у 21 сустрэчы, дапамогшы клюбу вярнуцца ў Сэгунду. У наступных сэзонах другога дывізыёну Піці стаў значным нападнікам клюбу.

  1. ^ а б в Piti // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Francisco Medina Luna // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]