Перайсьці да зьместу

Франсэск Камбо-і-Батле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Франсэск Камбо-і-Батле

Франсэск Камбо-і-Батле (па-каталянску: Francesc Cambó i Batlle; 2 верасьня 1876, Вержэс, Гішпанія — 30 красавіка 1947, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — каталёнскі палітык-кансэрватар, заснавальнік і лідэр аўтанамісцкай партыі Lliga Regionalista. Быў міністрам пры некалькіх гішпанскіх урадах (эканамічнага разьвіцьця і фінансаў), а таксама падтрымліваў шэраг мастацкіх і культурных пачынаньняў, зьвязаных з Каталёніяй, асабліва пераклад грэцкіх і лацінскіх клясычных тэкстаў на каталёнскую мову.

Франсэск Камбо нарадзіўся ў муніцыпалітэце Вержэс раёну (камаркі) Баш-Эмпорда, Каталёнія, Гішпанія. У 1901 годзе заснаваў кансэрватыўную партыю Lliga Regionalista, якая была асноўным прадстаўніком каталёнскага рэгіяналізму або нацыяналістычнага руху. Ён быў адным зь першым, хто прапанаваў аўтаномную сыстэму праўленьня для Каталёніі, хоць у той час удалося толькі дамагчыся зьліцьця чатырох правінцый у Каталёніі. Ён быў абраны чальцом парлямэнту Гішпаніі некалькі разоў, і быў двойчы прызначаны міністрам у гішпанскім урадзе — у 1918—1919 гадах міністар эканамічнага разьвіцьця і ў 1921—1922 гадах міністар фінансаў.

У пачатку грамадзянскай вайны ў Гішпаніі ён зьехаў за мяжу. У той час як першапачаткова ён не падтрымліваў сілы Франсіска Франка, пазьней у страху, што перамога рэспубліканцаў прывяла б да левай Рэспублікі, кантраляванай Савецкім Саюзам, ён памяняў погляды.

Камбо памёр у Аргентыне ў 1947 годзе.

  • Actuació regionalista (1915)
  • El pesimismo español (1917)
  • Vuit mesos al ministeri de Foment (1919)
  • Visions d’Orient (1924)
  • La crise économique anglaise (1924)
  • Entorn del feixisme italià (1924)
  • La valoració de la pesseta (1929)
  • Les dictadures (1929)
  • Per la concòrdia (1929)
  • España, Cataluña y la Nueva Constitución (1929)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]