Франсэск Камбо-і-Батле
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Франсэск Камбо-і-Батле (па-каталянску: Francesc Cambó i Batlle; 2 верасьня 1876, Вержэс, Гішпанія — 30 красавіка 1947, Буэнас-Айрэс, Аргентына) — каталёнскі палітык-кансэрватар, заснавальнік і лідэр аўтанамісцкай партыі Lliga Regionalista. Быў міністрам пры некалькіх гішпанскіх урадах (эканамічнага разьвіцьця і фінансаў), а таксама падтрымліваў шэраг мастацкіх і культурных пачынаньняў, зьвязаных з Каталёніяй, асабліва пераклад грэцкіх і лацінскіх клясычных тэкстаў на каталёнскую мову.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Франсэск Камбо нарадзіўся ў муніцыпалітэце Вержэс раёну (камаркі) Баш-Эмпорда, Каталёнія, Гішпанія. У 1901 годзе заснаваў кансэрватыўную партыю Lliga Regionalista, якая была асноўным прадстаўніком каталёнскага рэгіяналізму або нацыяналістычнага руху. Ён быў адным зь першым, хто прапанаваў аўтаномную сыстэму праўленьня для Каталёніі, хоць у той час удалося толькі дамагчыся зьліцьця чатырох правінцый у Каталёніі. Ён быў абраны чальцом парлямэнту Гішпаніі некалькі разоў, і быў двойчы прызначаны міністрам у гішпанскім урадзе — у 1918—1919 гадах міністар эканамічнага разьвіцьця і ў 1921—1922 гадах міністар фінансаў.
У пачатку грамадзянскай вайны ў Гішпаніі ён зьехаў за мяжу. У той час як першапачаткова ён не падтрымліваў сілы Франсіска Франка, пазьней у страху, што перамога рэспубліканцаў прывяла б да левай Рэспублікі, кантраляванай Савецкім Саюзам, ён памяняў погляды.
Камбо памёр у Аргентыне ў 1947 годзе.
Працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Actuació regionalista (1915)
- El pesimismo español (1917)
- Vuit mesos al ministeri de Foment (1919)
- Visions d’Orient (1924)
- La crise économique anglaise (1924)
- Entorn del feixisme italià (1924)
- La valoració de la pesseta (1929)
- Les dictadures (1929)
- Per la concòrdia (1929)
- España, Cataluña y la Nueva Constitución (1929)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Інстытут Камбо
- Espanya sota l´ombra del domini anarquista. El cop de Franco com a reivindicació de patriotisme. Article de Francesc Cambó en el "The Daily Telegraph" Праверана 2014-04-01 г.
- Francesc Cambó i Batlle. Gran Enciclopèdia Catalana. Праверана 2014-04-01 г.