Перайсьці да зьместу

Франка Батэліч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Франка Батэліч
Franka Batelić
Дата нараджэньня 7 чэрвеня 1992 (32 гады)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Прафэсія сьпявачка, аўтар песень
Гады дзейнасьці 2007-дасюль
Жанры поп-музыка
Вакал мэцца-сапрана[d]
Інструмэнты вакал, гітара, піяніна
Псэўданімы Франка
Лэйблы Hit Records, Karpo Media
Узнагароды перамога ў шоў Showtime
Сайт franka.com.hr

Франка Батэліч (па-харвацку: Franka Batelić; (таксама вядомая як Франка) 7 чэрвеня 1992, Рыека, Харватыя) — харвацкая сьпявачка і аўтра песень. Пераможца першага сэзону харвацкага шоў Showtime, прадстаўніца Харватыі на песенным конкурсе Эўрабачаньне 2018.

Нарадзілася ў сям’і Інгрыд і Даміра Батэліч. У тры гады пачала сьпяваць. У 2007 годзе паспрабавала свае сілы ў першым сэзоне шоў Showtime, дзе дайшла да фіналу і перамагла. Пасьля перамогі падпісала кантракт з лэйблам Hit Records, дзе яе пераможны сынгл «Ovaj Daj» быў выдадзены афіцыйна.

У лютым 2018 стала вядома, што Франка будзе прадстаўляць Харватыю на Эўрабачаньні-2018 зь песьняй «Crazy»[2][3]. Франка выступіць у першым паўфінале конкурсу 8 траўня.