Флія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Традыцыйна прыгатаваная на агні фляя ў тэпсі, побач ляжыць сач

Флія (па-альбанску: flia ці па-альбанску: fli, таксама састарэлае па-альбанску: flija) — страва альбанскай, а таксама косаўскай кухні [1][2]. Гэта паштэтападобная камбінацыя запечанага тэста ў пластах з малочнымі прадуктамі [3]. Яна звычайна ўжываецца на абед з салатай або квашанай гароднінай туршыя. Флію традыцыйна рыхтавалі ў горных раёнах краіны.

Гатаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цеста для фліі рыхтуецца з мукі і вады ці малака, па кансыстэнцыі і падобна да бліноў. Начыньне звычайна складаецца з каймак у, малочных прадуктаў накшталт вяршкоў. Часам, аднак, выкарыстоўваюцца іншыя гатункі вяршкоў або малочных прадуктаў, такія як авечы сыр, сьмятана або кефір, у рэдкіх выпадках яйкі [4]. Флія рыхтуецца пластамі. Цеста льюць на круглую змазаную алеем бляху асобнымі струменьчыкамі ад сярэдзіны да бакоў. Паміж «промнямі тэсту» застаецца невялікая свабодная прастора, на якую пры дапамозе лыжкі кладуць начыньне. Затым страва на працягу некалькіх хвілін запякаецца ў духоўцы (пры 250 °C), пакуль цеста ўверсе ня стане рабіцца карычневым, пасьля чаго такая працэдура паўтараецца некалькі разоў, у залежнасьці ад патрэбнай вышыні фліі[5]. Ёсьць таксама варыянты стравы з кукурузнай мукі і са шпінатам[3].

Традыцыйна флія рыхтуецца на агні ў апрацаваных алеі тэпсі (мэталічныя формы). Дадаткова выкарыстоўваецца так званы сач — свайго роду круглая мэталічная накрыўка, якая зачыняе тэпсі, на якую кладзецца гарачы попел і вугольчыкі. Такім чынам, флія запякаецца ня толькі долу, але і зьверху [6]. Таму пры падрыхтоўцы стравы на электрычнай пліце неабходна ўключаць дадаткова верхні жар.

Дзень фліі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

18 сакавіка ў Альбаніі і Косаве сваякі зьбіраюцца разам, гатуюць і ядуць флію.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Косава Кіраўніцтва
  2. ^ Kosovo Pastry dishes
  3. ^ а б Klementina Hysa, R. John Hysa: The Best of Albanian Cooking. Hippocrene Books, New York 1998, ISBN 0-7818-0609-7, S. 122.
  4. ^ Ushqim Tradicional nga Maqedonia Cafebabel, Enisa Bajrami, 2012-02-05
  5. ^ Відэа на YouTube
  6. ^ Discover Albania, Ministria e Zhvillimit Urban dhe Turizmit, 2016-05-02